У выданні Sieci інтэрв’ю з міністрам замежных спраў Польшчы Збігневам Равам (Zbigniew Rau). Дыпламат разважае пра адносіны Польшчы з яе суседзямі. Гаворка ідзе між іншым пра Беларусь. Журналіст пытаецца, ці для міністра не стала нечаканасцю тое, што Лукашэнка захаваў уладу. Збігнеў Раў адказвае, што палякі часта параўноўваюць сітуацыю ў Беларусі з польскай Салідарнасцю. Тады, у жніўні (80-га году – нг) здавалася, што камуністы ўжо прайгралі, але ім удалося ўвесці ваеннае становішча і падоўжыць сваю ўладу на амаль дэкаду. Аднак неабходна задаць пытанне, ці сітуацыя ў Беларусі з пункту гледжання актуальнай улады дае надзею на нармальнае кіраванне дзяржавай?
Можна параўноўваць сітуацыю ў 80-ыя гады ў Польшчы і сённяшнюю Беларусь, але ж нельга сказаць упэўнена, што сцэнар будзе падобны – звяртае ўвагу журналіст. Меркаваннем міністра, у адным можна мець упэўненасць: беларускае грамадства яшчэ не сказала свайго апошняга слова. Істотна тое, што вырашальны фактар знаходзіцца паза межамі Беларусі. Калі б гэтай «апекі» не было, ход падзей мог бы выглядаць зусім інакш. «Адно выклікае аптымізм: у апошнія месяцы мы ўбачылі, што беларускае грамадства належыць да нашай цывілізацыі, у яго падобныя ўяўленні пра нармальнае, добрае жыццё. Аказалася, што гэта вельмі адкрытае, сучаснае, дынамічнае і крэатыўнае грамадства, пазбаўленае комплексаў. І беларусы самі сумеюць выбраць свой шлях», – гаворыць міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў.
нг