Беларуская Служба

Літва спрабуе дамовіцца з Турцыяй і Іракам па праблеме нелегальнай міграцыі

15.07.2021 14:45
З аэрапортаў гэтых краін мігрантаў вязуць у Мінск, дзе, пры падтрымцы беларускіх уладаў, яны перасякаюць зялёную мяжу з Літвой.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Літоўскі міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс і віцэ-міністр унутраных спраў Арнольдас Абромавічус адправіліся з візітам у Ірак і Турцыю, каб правесці перамовы аб супрацоўніцтве ў стрыманні плыні нелегальнай міграцыі – паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. З аэрапортаў гэтых краін мігрантаў вязуць у Мінск, дзе, пры падтрымцы беларускіх уладаў, яны перасякаюць зялёную мяжу з Літвой.

На інфармацыі літоўскага МЗС, каля 20% пасажыраў, якія ляцяць са Стамбула ў Мінск, гэта будучыя нелегальныя мігранты. Вільня пачала перамовы з Іракам ды Турцыяй у надзеі, што гэтыя дзве краіны перашкодзяць нелегалам у падарожжы ў Мінск або хаця б абмяжуюць колькасць рэйсаў у беларускую сталіцу.

У сваю чаргу літоўскі парламент прыняў спрэчны закон, які абмяжоўвае правы мігрантаў. Ён, у прыватнасці, дапускае дэпартацыю яшчэ падчас разгляду апеляцыі на негатыўнае рашэнне і падаўжае тэрмін утрымання мігранта ў закрытым цэнтры для ўцекачоў да шасці месяцаў.

Згодна расследаванню журналістаў вядома, што за кожнага нелегальнага мігранта беларуская дзяржава атрымлівае 3 тыс. долараў ЗША. Замежнікаў часта пераконваюць, што турагенцтвы афармляюць цалкам легальнае падарожжа ў краіну ЕС, хаця на самой справе гэта нелегальны пераход мяжы.

нг