Беларуская Служба

Апошні самалёт ЗША вылецеў з Кабулу

31.08.2021 13:36
20 гадовая міратворчая місія ў Афганістане завершана, піша штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA

У панядзелак апоўначы апошні амерыканскі ваенны самалёт, які эвакуіраваў амерыканскіх салдат і мірных жыхароў, вылецеў з аэрапорта Кабулу.

На яго борце былі, між іншым часовы павераны ў справах амбасады ЗША Рос Уілсан. Апошні салдат, які пакінуў Афганістан, быў генерал Крыс Донах'ю.

Кенэт Ф. Макензі, кіраўнік камандавання, адказны за аперацыі ЗША на Блізкім Усходзе і ў Цэнтральнай Азіі, абвясціў пра заканчэнне 20-гадовай ваеннай місіі ў Афганістане. У той жа час ён дадаў, што працягваецца дыпламатычная місія па эвакуацыі людзей, якія не змаглі вылецець да 31 жніўня.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен назваў эвакуацыю з Афганістана "самай маштабнай ваеннай, дыпламатычнай і гуманітарнай аперацыяй", адной з самых складаных, што ладзіла ЗША.

Блінкен дадаў, што Талібан павінен заслужыць сваю легітымнасць і будзе ацэньвацца ў залежнасці ад таго, наколькі Рух выконае свае абавязацельствы па забеспячэнні свабоднага перасоўвання грамадзян у краіне, абароне правоў усіх афганцаў, у тым ліку жанчын, і змаганні з тэрарыстычнымі групоўкамі.

Завяршэнне 20-гадовай ваеннай місіі ЗША талібы адзначылі стрэламі ў паветра ды крыкамі ўра.

юл