Беларуская Служба

Партугальскі гісторык: Ваенныя рэпарацыі Нямеччыны для Польшчы – слушныя

01.09.2021 14:36
«У любым выпадку польскі ўрад павінен заняцца гэтай тэмай, бо яна паставіць Нямеччыну ў абарончую пазіцыю і палегчыць іншыя перамовы паміж Варшавай і Берлінам».
Плакат на адной з вуліц Варшавы Polskie Radio dla Zagranicy/Eduard Zholud

Гісторык і палітолаг з Ваеннай акадэміі ў Лісабоне прафесар Антоніа Хасэ Тэла лічыць, што польскі ўрад павінен прадставіць ураду ФРГ запыт аб рэпарацыях за разбурэнне краіны ў перыяд Другой сусветнай вайны, пішуць на партале dzije.pl. «Такі вывад быў бы ў маральным дачыненні цалкам апраўданы», – падкрэсліў ён.

Адзін з вядучых знаўцаў праблем Другой сусветнай вайны у Партугаліі  назваў пытанне аб кампенсацыі шкоды, нанесенай польскаму боку гітлераўскай Нямеччынай, важным, якое заслугоўвае хуткага рашэння.

Аўтар кнігі «Нейтралітэт Партугаліі і нацысцкае золата» прафесар Тэла асцерагаецца, што поўнае пакрыццё шкоды, нанесенае Германіяй польскаму народу сёння будзе малаверагодным. «Ваенныя разбурэнні Польшчы настолькі велізарныя, што, поўная кампенсацыя стратаў была бы адлюстравана ў каласальнай суме. Напрыклад, дзясяткі тысяч разбураных падчас вайны будынкаў у самой толькт Варшаве – гэта гіганцкія па сваім кошце страты», – сказаў прафесар Тэла. Ён таксама звярнуў увагу на немагчымыя да падлікаў у фінансавым вымярэнні страты польскага насельніцтва.

Выкладчык Ваеннай акадэміі ў Лісабоне лічыць, што Берлін можа паспрабаваць спасылацца на вынікі пасляваенных перамоваў ПНР, СССР і Нямеччыны. Паводле якіх, Польшча ўжо атрымала рэпарацыі. Гісторык звяртае ўвагу на перасцярогі Нямеччыны аб тым, што магчымая выплата Варшаве кампенсацый выкліча патрабаванні ваенных рэпарацыяў з боку іншых дзяржаў.

«Гэтае пытанне далікатнае яшчэ і таму, што Польская Рэспубліка ў верасні 1939 года падвергнулася нападу не толькі Нямеччыны, але і СССР», – дадаў Тэла падчас размовы з парталам dzije.pl

«У любым выпадку польскі ўрад павінен заняцца гэтай тэмай, бо яна паставіць Нямеччыну ў абарончую пазіцыю і палегчыць іншыя перамовы паміж Варшавай і Берлінам, якія праводзяцца ў цяперашні час. Я не думаю, што гэтае пытанне пашкодзіць будучым польска-нямецкім адносінам. Наадварот, хутчэй іх палепшыць», – такое меркаванне выказаў партугальскі гісторык прафесар Антоніа Хасэ Тэла ў размове з парталам dzije.pl.

эж

Нямецкі гісторык: Польшча мае права на рэпарацыі

03.03.2021 11:04
«Сапраўднага польска-нямецкага прымірэння быць не можа, пакуль Германія не возьме на сябе адказнасць за мінулае», - кажа Карл Гайнц Рот.

Германія вінаватая Польшчы 850 мільярдаў долараў ваенных рэпарацый

01.07.2021 08:38
Польскі ўрад знаёміцца са справаздачай па справе польскіх стратаў, узніклых у выніку Другой сусветнай вайны.