Беларуская Служба

Ці Лукашэнка фактычна скіруе беларускае войска ва Украіну і стане актыўным агрэсарам?

27.02.2022 15:25
П.Усаў: Я не веру ў нейкія бунты ў беларускіх ваенных частках.
Аўдыё
  • Ці Лукашэнка фактычна скіруе беларускае войска ва Украіну і стане актыўным агрэсарам? Што рабмць беларусам?
Аляксандр Лукашэнкаhttps://www.belta.by/president/view/lukashenko-perspektivy-belorusskogo-diplomaticheskogo-prisutstvija-v-rjade-stran-ne-prosmatrivajutsja-435907-2021/

Палітычны аглядальнік Павал Усаў мяркуе, што гэта вельмі верагодна.

- Беларусы пойдуць на гэтую вайну, калі яны не ў стане былі нічога зрабіць з гэтай сістэмай, то напэўна вымушаны будуць плаціць за гэта крывёю, крывёю за інтарэсы іншай дзяржавы. Адзінае, што беларусам застаецца гэта не ісці на прызыўныя ўчасткі, пераходзіць на бок Украіны, калі акажуцца на лініі агню з украінцамі. Гэта адзінае, што можна на сённяшнім этапе зрабіць. Я не веру ў нейкія бунты ў беларускіх ваенных частках. Я больш перакананы, што сем'і беларусаў, якія не здолелі адстаяць свае свабоды ў хуткім часе будуць атрымоўваць труны з забітымі беларусамі.

На сённяшні дзень уся беларуская эканоміка, уся дзяржава працуе на агрэсара і сама зʼяўляецца агрэсарам. Таму любыя дзеянні скіраваныя на знішчэнне маёмасці, на зрывы камунікацыі, на псіхалагічны ці фізічны ціск усіх прадстаўнікоў сістэмы сёння дазволены. Усе людзі, якія маюць якія-небудзь рэсурсы, якія маглі б нашкодзіць сістэме, нашкодзіць акупантам павінны быць выкарыстаны. Чакаць ужо няма чаго!

Слухайце гутарку ў далучаным файле