«Газпром» дасылаў прапановы аб тым, як абмяркоўваць «Паўночны паток-2» і «Паўночны паток-1». Фактычна Расія фармавала ўсходнюю палітыку Германіі. І гэта трагедыя», – кажа ў інтэрв'ю для выдання Wpolityce.pl праф. Багдан Мусял (Bogdan Musiаł), польскі гісторык, які жыве ў Германіі.
«Добра, калі б мы змаглі пераканаць многіх людзей, што нямецкая палітыка ў дачыненні да Польшчы ці шырэй – Усходняй Еўропы – не абараняе нашых інтарэсаў. Яскрава паказвае гэта прыклад Украіны. Нямецкая ўсходняя палітыка вельмі шкодная для Еўропы. Яна фактычна разбурае наш кантынент, Нямеччына робіць стаўку на саюз, кааліцыю з Масквой.
Пуцін, прыйшоўшы да ўлады, зрабіў з Расіі бандыцкую, мафіёзную і злачынную дзяржаву. Расійскі імперыялізм уяўляе сурʼёзную пагрозу. А немцы дапамаглі, у значнай ступені нават пабудавалі гэтую краіну ў тым выглядзе, у якім яна сёння».
Прафесар кажа, што ў Нямеччыне гучаць галасы, якія сцвярджаюць, што Пуціну трэба развязаць рукі, што ён добры. «На шчасце, іх не большасць, але мы павінны засяродзіцца на тым, каб пераканаць гэтых людзей, што яны памыляюцца», – падкрэслівае ён.
Wpolityce: У нямецкай прэсе ўжо зʼяўляюцца меркаванні, што Польшча правільна дыягнаставала намеры Пуціна і таму варта да Польшчы прыслухацца, падобныя заявы зрабілі некаторыя нямецкія палітыкі.
Б.Мусял, лічыць, што на жаль, у Польшчы няма магчымасцяў уплываць на грамадскую думку Нямеччыны. Наадварот, менавіта Нямеччына валодае моцнымі здольнасцямі фармаваць грамадскую думку ў Польшчы.
«А мы павінны заблакаваць гэтую нямецкую палітыку, мэты і наступствы якой шкодныя не толькі для Украіны ці Польшчы, але і для Беларусі і краін Балтыі. Яна вельмі шкодная для Еўропы, сапраўды небяспечная», адзначае Мусял.
(..) «Гэта не пытанне нейкай ідэалогіі, мы маем дачыненне з крымінальнай сістэмай у Расіі, якую дэ-факта падтрымлівае нямецкі ўрад. Небяспечна тое, што Берлін разам з Францыяй і некаторымі іншымі больш магутнымі краінамі ЕС блакуе дапамогу Украіне. Гаворка ідзе не пра тое, каб ставіцца да немцаў як да ворагаў, а толькі аб прызнанні таго, што іх знешняя палітыка небяспечная для нашай часткі Еўропы, а значыць, і для Польшчы», кажа выданню Wpolityce прафесар Богдан Мусял, які жыве ў Нямеччыне і назірае за сітуацыяй знутры.
яс