Беларуская Служба

Яраслаў Качыньскі: На наступным партыйным з'ездзе я не буду балатавацца на пасаду яе кіраўніка

24.06.2022 12:21
Старшыня «Права і справядлівасці» падзяліўся сваімі планамі на будучыню ў інтэрв’ю выданню «Polska The Times».
Старшыня послькай кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі PAP/Radek Pietruszka

Старшыня польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі заявіў, што не будзе балатавацца на яе кіраўніка на наступным зʼездзе партыі. Нагадваем, наступны кангрэс ПіС запланаваны праз тры гады.
Яраслаў Качыньскі падзяліўся сваімі планамі на будучыню ў інтэрв’ю выданню Polska The Times. Палітык супакойвае, што ён не намерваецца поўнасцю адмовіцца ад палітыкі.

«Калі я атрымаю месца на наступных выбарах і апынуся ў Сейме, то я буду шараговым дэпутатам. Я павінен быў спыніць сваю кандыдатуру ў 2020 годзе, але з-за тагачасных падзеяў у мяне іншага выхаду не было. Зʼезд партыі быў толькі ў 2021 годзе і мне давялося кандыдаваць. Я спадзяюся, што ў 2025 годзе сітуацыя будзе зусім іншай», – сказаў старшыня ПіС.

Яраслаў Качыньскі таксама паведаміў, што сярод кандыдатаў Абʼяднаных правых сілаў на яго пераемніка ў партыі называюцца: Матэвуш Маравецкі, Бэата Шыдла і Эльжбета Вітэк.

«У прынцыпе, я не павінен гэтым займацца, таму што ўсё гэта будзе ў той час, калі я буду завяршаць сваю карʼеру, таму што адначасова будзе падрыхтаваны кангрэс, на якім я адмоўлюся ад пасады», – падкрэсліў старшыня ПіС Яраслаў Качыньскі ў інтэрв’ю выданню Polska The Times.

аз

Яраслаў Качыньскі: Германія – надзвычай разбуральны элемент у Еўропе

14.06.2022 11:26
«Германія не асудзіла сваіх злачынстваў, учыненых падчас Другой сусветнай вайны, а таксама не атрымала належнага пакарання за Першую сусветную вайну».