Беларуская Служба

Напад Расіі на Украіну развянчаў міф, які дзесяцігоддзямі прысутнічаў на Захадзе

26.08.2022 17:19
Цяпер мы будзем назіраць чарговыя паразы, якія вынікаюць з адсутнасці магчымасці прыцягнуць новыя сродкі на вядзенне вайны.
Ілюстрацыйны здымакфота: glavcom.ua/

Gazeta Polska піша пра міф, датычны Расіі, які быў развенчаны пасля нападу РФ на Украіну. Цягам дзесяцігоддзяў на Захадзе былі перакананыя, што ў Расіі неабмежаваныя рэзервы сілаў і сродкаў на вядзенне вайны. Гэтае перакананне аказалася на столькі ж сапраўдным, як і тое, што расійская армія – другая ў свеце.

На працягу апошніх 30 гадоў расійская эканоміка пагрузілася ў поўную залежнасць ад заходніх тэхналогіяў. Поўнае імпартазамяшчэнне немагчымае, заходніх тавараў і тэхналогій не ў стане заступіць кітайскія або індыйскія.

Таксама змянілася расійскае грамадства. Няпраўда, што яно гатовае да неабмежаванага самаахвяравання. Калі б так было, Пуцін даўно ўжо абʼявіў бы мабілізацыю. Ён ведае, што не можа гэтага зрабіць, паколькі гэта пагражала б бунтам, як у арміі, так і сярод насельніцтва.

Расія свае сілы ўжо вычарпала. Цяпер мы будзем назіраць чарговыя паразы, якія вынікаюць з адсутнасці магчымасці прыцягнуць новыя сродкі на вядзенне вайны – як эканамічныя, так і мілітарныя – піша каментатар выдання.

нг