Беларуская Служба

«Неабходна вывесці постсавецкую тэхніку з польскай арміі»

29.08.2022 09:15
Кіраўнік Мінабароны пераконвае, што дапамога Украіне, гэта не выдаткі, а інвестыцыя ў бяспеку Польшчы.
K
Kіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак PAP/Darek Delmanowicz

Мы павінны паказаць, што сілы НАТА гатовыя абараняць тэрыторыю нашых краін, заявіў віцэ-прэм'ер, кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак у інтэрвʼю часопісу «Polska Times».

«Я спадзяваўся, што ўкраінцы абароняцца. Я лічу, што яны робяць вялікую справу. Гэтыя смелыя людзі абараняюць ад расійскай імперыі не толькі сваю радзіму, але і абараняюць Еўропу, у тым ліку Польшчу», – cказаў палітык. Ён таксама лічыць, што Украіна пераможа ў вайне, тым больш, што Уладзімір Пуцін спадзяваўся «зусім іншага ходу падзеяў», у тым ліку хуткай змены ўлады ў Кіеве.
У кантэксце польскай дапамогі ўкраінцам, міністр Марыюш Блашчак паведаміў, што кошт перададзенай Украіне тэхнікі складае 1,7 мільярда долараў.

«Гэта шмат, але мы ўсведамляем, што гэта інвестыцыя ў нашу бяспеку. Гэта не выдаткі, гэта інвестыцыя. Ва ўсялякім разе, тая падтрымка, якую мы аказалі, заахвочвае нас працаваць хутчэй над мадэрнізацыяй Войска Польскага» – адзначыў палітык.

Паводле кіраўнікa польскага Мінабароны, ключавую ролю адыгрывае артылерыя. «Мы замовілі першыя партыі комплексаў HIMARS у 2019 годзе. (...) Бранятанкавыя сілы таксама важныя, таму мы купляем танкі. Важныя і ваенна-паветраныя сілы. Ужо ў 2020 годзе мы замовілі дзве эскадрыллі знішчальнікаў F-35, гэта значыць самыя сучасныя самалёты ў свеце, а цяпер таксама – F-50», – пералічыў Блашчак.
Ён падкрэсліў, што неабходна вывесці постсавецкую тэхніку з польскай арміі і замяніць яе «тэхнікай з заходняга свету». «НАТА павінен дэманстраваць эфектыўную палітыку стрымлівання патэнцыйнага агрэсара. Пры гэтым я падкрэсліваю, што мы не хочам вайны, мы паказваем, што імперыя зла не акупіцца нападамі на краіны НАТА», – дадаў кіраўнік польскага Мінабароны ў размове з выданнем «Polska Times».

аз

Палякі аказваюць Украіне беспрэцэдэнтную дапамогу

24.08.2022 14:01
Узніклі нават прапановы, каб за дапамогу Украіне і ўкраінцам вылучыць Польшчу на Нобелеўскую прэміі міру.

«Байдэн разумеў, што Расію можна перамагчы на ўкраінскім полі бою»

26.08.2022 10:45
Паводле амерыканскага прафесара Джона Міршаймера, менавіта таму Захад пачаў рашуча нарошчваць абароназдольнасць Украіны.