Узяўшы пад увагу сітуацыю ў палітычных колах беларускай апазіцыі ў замежжы, узнікае пытанне, для чаго патрэбна новая партыя.
Палітолаг Павал Усаў гаворыць, што гэта чарговы доказ таго, што цяперашняя беларуская апазіцыя не разумее, што такое партыя:
- Стварэнне партыі ва ўмовах эміграцыі, ці ўвогуле выкарыстанне такіх тэрмінаў як «партыя» сведчаць пра новую апазіцыю, якая ўзнікла пасля 2020 году. Людзі не разумеюць, што такое партыя. Партыя – гэта аб’яднанне, якое змагаецца за ўладу, намагаецца яе ўтрымаць. Партыя павінна мець ясную ідэалогію, погляд на развіццё краіны, мець эканамічную платформу. Нічога гэтага ў сучасных партыйных ініцыятывах няма. Тым больш магчымасці змагацца за ўладу ў Беларусі. На маю думку, гэта робіцца выключна для ўзаемадзеяння з партнёрамі, для атрымання грантаў, актыўнасці ў межах замежных праектаў, але не для Беларусі. Усё з чым мы маем дачыненне тут, за мяжой, называецца палітычным актывізмам. Гэта не палітыка, бо мы не маем дачынення з уладай і кіравання краінай. Выкарыстоўванне такіх тэрмінаў прафануе іх паняцце.
Поўная размова - у далучаным гукавым файле.