Ідзецца пра ідэю саслоўнага грамадства і манархіі ў якасці формы праўлення. Гэта робіцца, каб апраўдаць дыктатарскі рэжым Пуціна ў Расіі.
У Архангельску Івану Грознаму адкрылі мемарыяльную дошку як «ініцыятару дэмакратычных рэформ» на Русі. Чальцы Ізбарскага клубу, то бок навукоўцы, рэлігійныя актывісты, пісьменнікі і рэжысёры, блізкія да ўлады, і які лічыцца ідэйнай кухняй Крамля, адкрыта дэкларуюць, што Расіі трэба вяртацца да саслоўнага грамадства, "дзе кожны ведае сваё месца", а тэакратычная манархія ёсць "арганічная форма праўлення" для Расіі. Медынскі, Дугін, патрыярх Кірыл апраўдваюць аўтарытарызм, спрабуюць прадставіць рускае сярэднявечнае грамадствам альтэрнатывай для дэмакратыі і вобразам жаданай будучыні. Грамадскія арганізацыі кшталту «Русской общины» ходзяць з патрулямі ды нападаюць на «нерускіх людзей».
Незалежныя рысійскія эксперты зазначаюць, што за культам сярэднявечча стаіць адмысловая палітыка Крамля, задача якой замацаваць велізарную сацыяльную і маёмасную няроўнасць, якая існуе ў расійскім грамадстве, і падаць яго як нацыянальную традыцыю, яшчэ стварае ўяўленне аб нармальнасці тэрору як метаду праўлення. Адсюль апраўданне апрычніны, сталінізму і шырэй сяреднявечча. Шырэй на гэтую тэму мы паразмаўлялі з палітолагам Паўлам Усавым.
— Напаўфеадальны алігархічны расклад у Расіі фарміруецца гадамі. Адбыўся падзел Расіі на рэгіёны, дзе ўлады разам з алігархамі падзялілі рэсурсы дзяржавы і выкарыстоўваюць іх у прыватных інтарэсах і для служэння Крамлю. Пакуль не адбылося толькі непадпарадкаванне феадалаў сюзерэну. Заклікі да феадалізму яшчэ скіраваныя на тое, каб легітымізаваць сацыяльныя няроўнасці, якія склаліся ў Расіі. Апроч таго, ідзецца пра тое, каб прасоўваць такія формы сацыяльных адносін, дзе адзінка падпарадкаваная цару і не мае ніякіх правоў.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце размову ў аўдыёфайле