Ці пойдзе ЕС, які апошнімі гадамі быў даволі рашуча настаўлены супраць рэжыму Лукашэнкі, следам за амерыканцамі?
Палітолаг Павал Усаў лічыць, што так, паколькі дыпламатычны тон і структуру міжнародных адносін задаюць ЗША. Без іх аднабаковая ізаляцыя Беларусі будзе бессэнсоўная:
- Тым больш, што еўрапейскія краіны страцяць магчымасць рэалізацыі сваіх уласных інтарэсаў, у тым ліку ў пытаннях бяспекі. Бяспека Польшчы і Літвы больш залежыць не ад Еўропы, а ад Амерыкі. Нездарма іх называюць краінамі-спадарожнікамі ЗША. Таму яны будуць арыентавацца на Вашынгтон, які будзе імкнуцца да рэгуляцыі адносін на лініі Мінск-Вільня-Варшава. Мэтай будзе звесці сітуацыю з крытычнай да лагоднай. Мы нават не кажам пра палітыку добрасуседства, але пра тое, каб адмовіцца ад палітыкі кідання камянёў, чым цяпер займаецца Лукашэнка, ці пры яго дапамозе Масква. Бо іншыя механізмы сёння не працуюць. Ні апазіцыя, ні Захад нічога іншага зрабіць не могуць. У эскалацыі ніхто не зацікаўлены, акрамя Крамля, які штурхае Лукашэнку да гэтых працэсаў. Таму вельмі важна не дапусціць эскалацыі, бо кожная вайна прыносіць страты ўсім, акрамя рускіх.
Поўны каментар – у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё