Беларуская Служба

Пуцін знайшоў спосаб. Масква паказвае, як абысці газавыя санкцыі

26.06.2025 14:01
Пуцін падпісаў новы ўказ.
Уладзімір Пуцін EPA/ALEXANDER KAZAKOV / SPUTNIK / KREMLIN POOL / POOL POOL Dostawca: PAP/EPA.

Замежныя пакупнікі расійскага газу змогуць аплачваць сыравіну да канца трэцяга квартала, карыстаючыся паслугамі любога расійскага банка, а не толькі Газпрaмбанка, - паведамляе польскі партал wnp.pl.

Продажы расійскай нафты і прыроднага газу рэзка ўпалі пасля агрэсіі Крамля супраць Кіева. Адной з прычын з'яўляецца складанасць разлікаў за паліва з-за заходніх санкцый. Таму не дзіўна, што Масква ўводзіць правілы, якія дазваляюць абыход санкцый, уведзеных супраць Крамля.

19 снежня мінулага года Уладзімір Пуцін падпісаў указ № 1080. Гэты дакумент увёў паняцце «расійскай крэдытнай установы» (г.зн. любога расійскага банка) у сістэму разлікаў за расійскі газ. Раней адзіным «ўпаўнаважаным банкам» быў Газпрaмбанк.

Такім чынам дазваляецца абыход Газпрaмбанка, які ўключаны ў санкцыйны спіс. Імпарцёры расійскага газу могуць проста аплачваць яго, не падвяргаючыся санкцыям, якія ім пагражаюць, за здзелкі праз Газпрамбанк.

Прыём плацяжоў такім чынам быў дазволены да другога квартала гэтага года.

Цяпер Пуцін падпісаў новы ўказ (№ 415), якім тэрмін прыёму плацяжоў праз іншыя банкі падоўжаны да 1 кастрычніка 2025 года.

яс