Што магло б быць такім ударам, беручы пад увагу актуальную сітуацыю?
Палітолаг Павал Усаў кажа, што такія заявы шкодзяць і самому Сяргею Ціханоўскаму, і ўсёй апазіцыі:
- Ціханоўскі намагаецца ўтрымліваць увагу да сябе пасля вызвалення. Ён хацеў бы надаць палітычны імпульс і атрымаць палітычны капітал ад таго, што ён выйшаў на свабоду. Дзеля гэтага, каб увага да яго персоны не сціхала, ён пачынае рабіць сенсацыйныя, умоўна папулістычныя заявы. Выключна, каб прыцягнуць увагу СМІ і беларусаў, якія яшчэ не расчараваліся. Ніякага сур’ёзнага аналізу за гэтымі дэкларацыямі няма. З’яўляецца яшчэ адзін негатыўны элемент, гэта камерцыйнае пытанне. Ціханоўскі заяўляе пра неабходнасць збору на сваю дзейнасць 200 тысяч еўра, каб праз тры тыдні нанесці ўдар па рэжыме і прапагандзе. На фоне розных скандалаў, як з Мельнікавай, такія просьбы выглядаюць цынічна і адштурхнуць ад Ціханоўскага нават тых, хто прыхільна да яго ставіўся. Нават сабраная сума не паўплывае ні на дзейнасць Ціханоўскага, ні на мабілізацыю структур у замежжы, тым больш не паўплывае на сітуацыю ў Беларусі.
Палітолаг адзначае, што аб’ектыўна няма рэсурсаў, якія маглі б нейкім чынам дэстабілізаваць сістэму.
Поўны каментар – у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё