18-ы пакет санкцый прадугледжвае гнуткую столь цэн на расійскую нафту, забарону на працу газаправодаў «Паўночны паток», новыя абмежаванні супраць расійскіх банкаў. Пакет прадугледжвае таксама санкцыі супраць беларускіх банкаў і прадрыемстваў ВПК.
Браціслава запатрабавала ад ЕС гарантый кампенсацыі магчымага ўрону ад поўнай забароны на пастаўкі расійскага газу. Мальта выказала асцярогу, што ўзмацненне жорсткасці столі цэн на расійскую нафту можа ўдарыць па танкерным флоце.
Палітолаг Павал Усаў гаворыць, што гэта хутчэй пытанне часу, новы пакет будзе ўведзены. Ён звяртае ўвагу на іншы аспект:
- Праблемай з'яўляецца тое, што Беларусь ідзе ў санкцыйнай палітыцы Захаду не як асобная краіна, а «ў пакеце» з Расій. Фактычна няма падзелу на Расію і Беларусь. Беларусь у знешняй еўрапейскай палітыцы ўспрымаецца як частка расійскай прасторы. То бок Еўропа не ўспрымае Беларусь як асобную краіну, у дачыненні да якой трэба выкарыстоўваць іншыя падыходы. Гэта прычыняецца да падрыву статуснасці і нават фармальнага суверэнітэту Беларусі. Санкцыі дасягнулі амаль поўнай уніфікацыі. Да беларусаў адносяцца як да расіян, таксама ў пытанні віз і адукацыі. І гэта праблема.
Адначасова палітолаг звяртае ўвагу на абсурды, калі супраць «Беларуськалія» ўводзяцца санкцыі, а «Уралкалій» спакойна гандлюе з Еўропай без абмежаванняў і санкцый.
Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.