Беларуская Служба

Уладзімір Хільмановіч: Палітвязням канчаецца не тэрмін прысуду, а проста тэрмін зняволення, бо яны невінаватыя

19.07.2025 07:00
Як сёння выглядае сітуацыя палітзняволеных у Беларусі? 
Аўдыё
  • Гутарка з праваабаронцам Уладзімірам Хільмановічам.
.
.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Зусім нядаўна прайшла другая гадавіна смерці ў гродзенскай турме беларускага мастака Алэся Пушкіна. 14 ліпеня ў сваю чаргу споўнілася чатыры гады, як у турме рэжыму Лукашэнкі знаходзіцца нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі. Тым часам, некаторых палітзняволеных рэжым Лукашэнкі выпускае, хаця адразу - як Сяргея Ціханоўскага ці Ігара Карнея - вывозіць за мяжу. А на месцы нібыта памілаваных дыктатарам адных палітвязняў з’яўляюцца новыя. Зусім нядаўна афіцыйны статус палітзняволенага атрымаў музыка, заснавальнік гурту "Палац" Алег Хаменка.

Пра гэта гутарка з журналістам і праваабаронцам Уладзімірам Хільмановічам.

— Як сёння выглядае сітуацыя палітзняволеных у Беларусі? Ці мы наогул можам даведацца нешта пра іх лёс?

— На жаль, сітуацыя выглядае не надта аптымістычна і мала што змяняецца. Праўда, ёсць нейкія невялічкія зрухі - вось гэтая невялікая колькасць палітвязняў, якія выпушчаныя за апошнія паўгода, яны дадаюць крыху стрыманага аптымізму, але не больш таго. На жаль, значная частка палітвязняў, гэта кала дваццаці чалавек, дакладна нават ніхто не ведае, знаходзіцца ў такім рэжыме "інкамунікада". Гэта значыць, што пра іх увогуле няма ніякіх звестак - ні для сваякоў, ні тым больш для больш шырока кола. Гэта людзі, пра якіх тры-чатыры месяцы, ці як хаця б Мікола Статкевіч - ужо больш года, наколькі я памятаю, няма ніякіх вестак. Невядома ці яны жывыя нават. Я мяркую, што жывыя, але гэта вельмі цяжкае выжыванне. Гэтыя людзі, палітвязні, цэлы час знаходзяцца пад пагрозай нават смерці, таму што тыя ўмовы, у якіх знаходзяцца яны ў калоніях, гэта жудасна, гэта неверагодна. Немагчыма ўявіць сабе нават, што чвэрць ужо прайшла XXІ стагоддзя, а ў цэнтры Еўропы могуць быць такія турмы. Тым не менш, гэта рэальна, што такія месцы ёсць і мы ўбачылі гэта па Ціханоўскім і па іншых, якіх вызвалілі, у якім яны фізічным стане, як яны выглядаюць.

— Дарэчы, нібыта Ціханоўскі звольнены, але адразу дэпартаваны ў Літву. Гэта ж не да канца свабода - ён не можа быць у сваёй краіне.

— Вы вельмі слушна заўважылі, што гэта не нейкае памілаванне ці  рэабілітацыя. Людзі выйшлі крыху раней за тэрмін зняволення, але па сутнасці гэта дэпартацыя. Не толькі Ціханоўскага, але таксама Ігара Карнея і іншых, яны проста былі выкінутыя з Беларусі без права ўезду. Гэта не памілаванне, гэта не рэабілітацыя, гэта такі від дадатковага пераследу, што людзей пазбаўляюць усіх грамадзянскіх правоў. Тое ж самае, зрэшты, датычыць тых у замежжы, у каго закончыўся тэрмін дзеяння пашпартоў. Яны таксама не могуць прыехаць у Беларусь, каб зрабіць пашпарты, бо яны адразу могуць трапіць пад пераслед. На жаль, такая рэчаіснасць. Мала што мяняецца. Крышку нейкія тэндэнцыі пайшлі ў звязку з палітыкай новай адміністрацыі Дональда Трампа. Я мяркую, што гэтае вызваленне наўпрост звязана з палітыкай вызвалення найперш замежных грамадзян. І бачым, што рэжым вырашыў пайсці на такую невялую саступку, алэ гэта толькі невялічкі крок.

Размаўляў Яраслаў Іванюк.

Posłuchaj
Palitviazni.mp3 Гутарка з праваабаронцам Уладзімірам Хільмановічам.