Гэта не першы падобны флэшмоб, калі дзяржслужачыя паўтараюць рухі Лукашэнкі. Палітолаг Павал Усаў кажа, што гэта рэверсная з’ява, звязаная з тым, што адбывалася ў 2020 годзе, калі паявіліся адмоўныя флэшмобы ў адказ на выказванні Лукашэнкі.
- Калі ён сказаў распранацца і працаваць, то на камеру гэта пачалі высмейваць. З'ява станавілася віруснай. Зараз, я думаю, ёсць пэўныя групы, якія падмацоўваюць крокі для папулярызацыі Лукашэнкі. Улада намагаецца выкарыстаць механізмы, якія выкарыстоўваліся супраць сістэмы ў 2019-2020 годзе ў адваротным кірунку. Для замацавання яго лідарскіх якасцяў, узмацнення іміджу. Такія рэчы працуюць, гэта сацыяльныя інжынерыя. Здаецца, што гэта не спантанныя акцыі, але праца «лукашэнкаўскіх троляў».
Параза ўлады ў 2020 годзе была таксама з-за таго, што ў лічбавай прасторы ўлада не прысутнічала. Улада зразумела, што TikTok становіцца вельмі моцным інструментам уплыву. Каб кантраляваць гэтую прастору, улада намагаецца запускаць свае наратывы.
Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.