Беларуская Служба

Варшава нарошчвае вытворчасць сродкаў СПА, а галандцы тым часам дапамогуць «прыкрыць» польскае неба

24.08.2025 08:11
Механічны завод у Тарнаве павялічвае выпуск узбраення, рыхтуючы шматузроўневы комплекс СПА Pilica+ і пашыраючы вытворчасць пяхотнай і стралковай зброі.
-,      -      , 21  2025 .
Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш падчас наведвання Механічнага заводу ў Тарнаве, 21 жніўня 2025 г. PAP/Paweł Topolski

Механічны завод у Тарнаве (Zakłady Mechaniczne Tarnów) павялічвае аб’ёмы вытворчасці ўзбраення для патрэб Узброеных сіл Польшчы. Міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш падчас візіту на прадпрыемства абвясціў, што хутка будзе прадстаўлены шматузроўневы комплекс супрацьпаветранай абароны Pilica+, чытаем на партале biznesalert.pl.

Завод у Тарнаве ўваходзіць у склад Польскай абароннай групы і спецыялізуецца на выпуску кампактных баявых модуляў, пяхотнай зброі падтрымкі (60-міліметровых мінамётаў і 40-міліметровых гранатамётаў), а таксама стралковай зброі – ад кулямёта UKM-2000 да дакладных вінтовак BOR, TOR і ALEX-338.

«Механічны завод у Тарнаве ўдзельнічае не толькі ў праграме Pilica+, але і ў вытворчасці сістэм супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны Narew і Wisła. У апошнія месяцы даходы прадпрыемства прыкметна ўзраслі», – адзначыў Касіняк-Камыш.

Паводле палітыка, хоць завод не з’яўляецца найбуйнейшым у групе, ён мае вырашальнае значэнне дзякуючы высокай спецыялізацыі і дакладнасці вытворчасці. Міністр таксама паведаміў, што прынята рашэнне аб стварэнні гарнізона ў Тарнаве, каб палепшыць кіраванне войскамі ў рэгіёне.

Паводле планаў Міністэрства нацыянальнай абароны, у снежні 2025 года ў Польшчу прыбудуць 300 галандскіх вайскоўцаў разам з двума батарэямі сістэмы супрацьпаветранай абароны Patriot і сродкамі барацьбы з дронамі.

«Два комплексы Patriot будуць размешчаныя ў Польшчы для абароны нашага неба і падтрымкі Украіны. Гэта сур’ёзны крок з боку Нідэрландаў, якія з трох сваіх батарэй перадаюць дзве», – падкрэсліў Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

эж