Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у 80-й гадавіне цырымоніі капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе і заканчэння Другой сусветнай вайны. Перад гэтым прымаў удзел у сустрэчы краін Шанхайскай арганізацыі супрацы. У Пекіне ён сустрэўся з Уладзімірам Пуціным, з старшынём КНР Сі Дзіньпінам, прэм’ерам Славаччыны.
Канферэнцыя ШАС і парад у Пекіне – важныя, а нават пераломныя падзеі для адной краіны. Для Кітаю, кажа палітолаг Павал Усаў.
- Кітай акрэсліў маштаб свайго ўплыву і сваіх саюзнікаў у Еўразійскай прасторы і не толькі. Апагеем сустрэчы стала дэкларацыя аб глабальным кіраванні, якое павінна быць перагледжана па новых прынцыпах Пекіна. Падкрэслена, што існуючы парадак несправядлівы, недэмакратычны, не адпавядае інтарэсам малых народаў і дзяржаў з прэтэнзіямі на глабальнае кіраванне. Кітай упершыню задэклараваў неабходнасць перагляду сусветнага парадку, які доўгія гады існаваў на ліберальных заходніх каштоўнасцях. У гэтым кантэксце Расія і Беларусь выглядаюць як сферы стратэгічных і эканамічных інтарэсаў Кітая. Кітай будзе прасоўваць эканамічныя інтарэсы ў Беларусі, намагацца стабілізаваць аўтарытарны рэжым, забяспечыць яго жыццяздольнасць і абмежаваць спробы дэмакратызацыі ў перспектыве. Лукашэнка гэта добра разумее. Калі Расіі ён прадаваў сваю лаяльнасць, то Кітаю ён прадае гатоўнасць быць часткай кітайскага свету. Стаць мастом, праз які Кітай будзе дэманстраваць сваю палітычную вагу.
Поўная размова - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё
ав