Беларуская Служба

Дзень беларускай вайсковай славы: паралелі паміж падзеямі 1514 года і сучаснасцю

09.09.2025 15:41
Беларусы Беластока ўшанавалі Дзень беларускай вайсковай славы.
Аўдыё
  • Дзень беларускай вайсковай славы
 .
Удзельнікі пікету.Фота: Анна Пятроўская

Дзень беларускай вайсковай славы - гэта неафіцыйнае свята Беларусі, якое адзначаецца ў гонар перамогі ў Аршанскай бітве 1514 году. Бітва пад Воршай згадваецца як узор удалай тактыкі змагання з нашмат перавышаючымі па колькасці сіламі ворага. 

У выніку гэтай трыумфальнай перамогі беларускай зброі над маскалямі пад камандаваннем гетмана ВКЛ князя Канстанціна Астрожскага, былі вернутыя Дуброўна, Крычаў і Мсціслаў, таксама на некаторы час спыніліся ўварванні маскоўскіх войскаў на Беларусь. І хаця прайшло ўжо 5 стагоддзяў, мы бачым паралелі паміж падзеямі 1514 года і сучаснасцю, асабліва гэта датычыць вайны ва Украіне, - адзначыў Ян Абадоўскі з Беларускай Дыяспары.

— 511 гадоў таму беларусы перамаглі, разбілі маскоўскае войска ў бітве пад Воршай. Гэта вельмі актуальнае і сёння ў кантэксце вайны ва Украіне  Сёння беларусы змагаюцца таксама з расійскім войскам за свабоду Украіны і свабоду Беларусі. Усё гэта павязана паміж сабой, вайна працягваецца, мы павінны памятаць пра загінуўшых беларусаў. Мы павінны выходзіць і паказваць нашу салідарнасць з тымі, хто змагаецца. 

Акцыі, прымеркаваныя да Дня беларускай вайсковай славы праходзяць у розных краінах, дзе актыўна дзейнічае беларуская дыяспара. 

Слухайце далучаны гукавы файл

Беласток, Анна Пятроўская 


Удзельнікі пікету. Удзельнікі пікету.
Удзельнікі пікету. Удзельнікі пікету.