Ідзецца пра захаванне польскай ідэнтычнасці, распаўсюджванне ведаў пра польскую культуру і гісторыю, падтрыманні сувязяў дыяспары з краінай і захаванні культурнай спадчыны. Яшчэ прадугледжваецца перагляд фінансавання палітыкі ў дачыненні да польскай дыяспары і адаптацыі да новых прыярытэтаў. Пра гэта ўсё ішла размова на Канферэнцыі польскіх консулаў, якая адбылася ў Варшаве.
Сёлета Рада Міністраў Польшчы зацвердзіла «Урадавую стратэгію супрацоўніцтва з польскай дыяспарай і палякамі за мяжой на 2025-2030 гады», прадстаўлены міністрам замежных спраў.
Гэты дакумент служыць для рэалізацыі новых урадавых прыярытэтаў у абшары супрацоўніцтва з польскай дыяспарай і палякамі за мяжой. У першую чаргу стратэгія накіраваная на папулярызацыю палітыкі вяртання ды інтэграцыю сродкаў, выдзеленых на падтрымку польскай дыяспары. Стратэгія таксама накіравана на мадэрнізацыю інструментаў супрацоўніцтва з польскай дыяспарай з улікам патрэб развіцця польскай эканомікі і дэмаграфічных прагнозаў.
Асаблівасці новай палітыкі абмяркоўваліся ў Варшаве на Канферэнцыя польскіх консулаў. Пра важнасць супрацоўніцтва з дыяспарай нагадала прысутным намесніца дзяржаўнага сакратара ў Міністэрства замежных спраў Генрыка Масціцка-Дэндзіс.
— Стратэгія супрацоўніцтва з польскай дыяспарай і палякамі за мяжой, прынятая ўрадам 1 красавіка гэтага года, кардынальна змяняе прынцыпы, зыходзячы з якіх мы хацелі б рэалізоўваць палітыку дачыненняў да польскай дыяспары. Пасля 30 гадоў рэалізацыі розных праектаў мы хацелі б зрабіць значна большы акцэнт на партнёрстве і засяродзіцца на праектах, якія не толькі падтрымліваюць польскую дыяспару, але і служаць актуальным інтарэсам Рэспублікі Польшча. Мы хацелі б дыверсіфікаваць нашы інструменты для Усходу, дзе патрэбы палякаў і польскіх меншасцей, якія там пражываюць, істотна адрозніваюцца ад патрэб на Захадзе.
Міністр заначыла, што польская дыяспара — гэта група са значным патэнцыялам у плане вяртання і ўдзеле ў мадэрнізацыі польскай эканомікі.
— Я лічу, што новая стратэгія супрацоўніцтва з польскай дыяспарай і палякамі за мяжой, прынятая ўрадам, таксама дэманструе важнасць пытання дыяспары ў польскай знешняй палітыцы. Яна дазволіць лепш адказаць на пытанне, хто такая сённяшняя польская дыяспара і палякі за мяжой, якія іх патрэбы, колькі іх насамрэч, і дзе яны. Мы таксама хацелі б, каб гэтая міграцыя станавілася ўсё больш не проста аднабаковай, а ўзаемнай. Гэта азначае, што мы не бачым нічога дрэннага ў вопыце эміграцыі. Ён вельмі каштоўны, ён, безумоўна, падтрымлівае прафесійнае развіццё, ён дае іншы погляд на свет, але мы хацелі б, каб палякі, якія з'ехалі, пачалі вяртацца ў Польшчу.
Генрыка Масціцка-Дэндзіс распавяла пра паспяховы праект стажыровак у Польшчы для палякаў з-за мяжы.
— Мы імкнёмся знайсці магчымасці для ўмацавання польскай дыяспары, каб яны маглі быць групай, якая прадстаўляе свае ўласныя інтарэсы ў краінах, дзе жывуць. Мы хацелі б даць ім лепшыя інструменты для гэтага, гэта значыць даваць вуду, а не рыбу. Перш за ўсё, мы будзем заахвочваць да вяртання. Мы спадзяёмся, што таксама будзе цікавасць, напрыклад, да адукацыі ў Польшчы. Мы хацелі б, каб яшчэ больш маладых палякаў з дыяспары прыязджалі вучыцца ў Польшчу. Нарэшце, мы ствараем новыя праекты. Адна з флагманскіх ініцыятыў, якой я асабліва ганаруся, — гэта Poland Business Adventure, праграма прафесійнай стажыроўкі для маладых прадстаўнікоў польскай дыяспары, якая зараз рэалізуецца і выклікала велізарную цікавасць. Мы размеркавалі 100 стыпендый для стажыровак у польскіх кампаніях. У нас было больш за 500 заяўнікаў.
Пры гэтым міністр зазначыла, што ў вельмі складанай сітуацыі сёння апынуліся палякі, якія жывуць у Беларусі.
— Калі гаворка ідзе пра польскую дыяспару за мяжой, мы сапраўды падзяляем паміж Усходам і Захадам. Палякі, польская меншасць у такіх краінах, як Беларусь, зараз знаходзяцца ў вельмі складаным становішчы, і, вядома, з-за працяглай вайны ва Украіне ў нас абмежаваныя магчымасці падтрымліваць гэтую групу. Тым не менш, у стратэгіі польскай дыяспары і ва ўсіх дзяржаўных праграмах мы таксама імкнёмся ўключыць палякаў на Усходзе, у тым ліку польскую дыяспару ў Беларусі. Калі гаворка ідзе пра падтрымку выкладання польскай мовы, гуманітарную дапамогу, усе гэтыя інструменты ёсць. Пры гэтым для нас важна перш за ўсё не шкодзяць людзям, на якіх яны накіраваныя.
Стратэгія супрацоўніцтва з польскай дыяспарай і палякамі за мяжой будзе рэалізоўвацца да 2030 года. Прагрэс у яе рэалізацыі будзе кантралявацца Міжведамасным камітэтам па справах польскай дыяспары і палякаў за мяжой.
Юры Ліхтаровіч