Беларуская Служба

П. Усаў: Польшча зрабіла крок назад. Лукашэнка можа рабіць усё, што заўгодна

24.09.2025 15:09
Сёння ноччу адчыняць польска-белрасукую мяжу ў Брэсце-Тэрэспаль і таварны рух.
Аўдыё
  • П. Усаў: Польшча зрабіла крок назад. Лукашэнка можа рабіць усё, што заўгодна
Павал Усаў.

Палітолаг лічыць паразай польскай палітыкі рашэнне адкрыць польска-беларускай мяжы. Гэта дае козыр Лукашэнку, які можа рабіць усё, што заўгодна.

- Відавочна, што Польшча была вымушаная пайсці насустрач першай і не чакаць, ці выпусціць Лукашэнка, у прыватнасці Пачобута, ці не. Відавочна, што пытанне бяспекі ў кантэксце межаў засталося на тым жа самым узроўні, што і было. Для Польшчы нічога не палепшылася. Гэта крок назад, які адбыўся, магчыма, пад прымусам Кітая. З іншага боку, відавочна, што іншыя краіны ЕС не салідарызаваліся з Польшчай па пытанні закрыцця межаў. Паявілася разуменне, што мэты не будуць дасягнутыя. Таму такі крок можна назваць самадыскрэдытуючым, бо ставіліся вялікія мэты, выкарыстоўваліся вялікія сродкі, якія прынеслі эканамічныя і палітычныя страты. Гэта можа стаць праблемай для ўрада, які раскрытыкуюць.

Нельга выключыць, што ішла гаворка аб тым, што даць узамен. Магчыма, гэта вызваленне Пачобута. Усё ж такая сітуацыя сведчыць пра слабасць Польшчы і тое, што Лукашэнка можа рабіць усё, што заўгодна.

Поўны каментар Паўла Усава - у далучаным гукавым файле.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка