Турцыя разгарнула ў Літве самалёт ранняга радыёлакацыйнага выяўлення і назірання (AWACS) Boeing 737 AEW&C, вядомы як «Peace Eagle». Гэта яшчэ адзін значны жэст краін НАТА ў адказ на апошнія парушэнні Расіяй паветранай прасторы дзяржаў-членаў НАТА, паведамляе партал Defence24.pl.
Турэцкі AWACS абсталяваны сістэмай паветранага папярэджання і кіравання, якая дазваляе выяўляць нізкалятучыя беспілотнікі і іншыя аб'екты, нябачныя для наземных радараў.
Дзеянні Турцыі – не адзіныя, якія нядаўна назіраліся ў кантэксце падтрымкі ўсходняга флангу іншымі саюзнікамі па НАТА. Італія, якая толькі што абвясціла аб далейшым узмацненні паветранай прасторы Эстоніі, зʼяўляецца добрым прыкладам. На гэтым тыдні міністр абароны Італіі абвясціў аб паўгадавым падаўжэнні прысутнасці сістэм супрацьпаветранай абароны SAMP/T.
Варта таксама згадаць польскі прыклад. Некалькі месяцаў таму над Польшчай пачаў працаваць самалёт ранняга радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання E-7A Wedgetail Каралеўскіх ВПС Аўстраліі.
Турэцкая місія – часовая. Палёты самалёта пачаліся ў панядзелак і працягнуцца толькі да сёння.
вс