Аб гэтым заявіў спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Украіне Кіт Келлаг, адказваючы на пытанне журналіста «Люстэрка» на Варшаўскім форуме па бяспецы. Пры гэтым палітык пацвердзіў, што адміністрацыя Трампа ўсведамляе: Лукашэнка можа вызваліць аднаго, а пасля «схапіць яшчэ дваіх».
Палітолаг Павал Усаў не верыць у такую версію падзей:
- Я б усё ж пачакаў нейкай рэакцыі Дзярждэпу, іншых афіцыйных асоб ЗША, бо гэта не ўбудоўваецца ў гуманітарную місію Трампа, якую ён намагаўся выбудаваць для ўласна амерыканскіх СМІ і міжнародных структур, што ён вырашае пытанні гуманітарнага крызісу ў Беларусі.
Па-другое, тут незразумела, навошта Трампу дадатковыя каналы, каб даносіць пазіцыю Пуціну, калі ён можа наўпрост размаўляць з Пуціным, а яго дарадцы ездзяць у Маскву. Таму мне гэтае выказванне падаецца не зусім зразумелым. Я не бачу логікі ў такіх заявах. Тым больш, што гэта ставіць у не вельмі прыемным свеце самога Келага і адміністрацыю Трампа. Што яны падкрэсліваюць другаснасць аспектаў вызвалення палітзняволеных і падкрэслівае прарасійскасць адміністрацыі Трампа і стварэнне камфортных умоваў для Пуціна.
Таму я пакуль не бяруся глыбока каментаваць дадзеную заяву.
Поўная размова - у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё