Беларуская Служба

Палітолаг: У Крамля няма сіл і жадання, каб развіваць Расію

08.12.2025 15:35
На фоне вайны з Украінай ўнутры Расіі набіраюць абароны дэструктыўныя тэндэнцыі. Расійскія рэгіёны выміраюць, звяртае ўвагу Павал Усаў..
Ілюстрацыйны здымакEPA/SERGEI ILNITSKY Dostawca: PAP/EPA.

У Расіі жыве каля 140 мільёнаў чалавек. Пры гэтым у чатырох рэгіёнах: у Маскве, Маскоўскай вобласці, Санкт-Пецярбургу і Ленінградская вобласці, пражывае каля 45 мільёнаў чалавек, то бок 35% насельніцтва ўсёй краіны. Разам з тым аб пагрозе вымірання 129 малых гарадоў заяўвілі аналітыкі расійскай Акадэміі навук ды ВЦИОМ, кажучы, што меншыя  расійскія гарады рызыкуюць знікнуць з-за масавага адтоку насельніцтва, асабліва прамысловыя гарады на Поўначы. Старэйшае пакаленне вымірае, а моладзь з'яжджае з глыбінкі - дзеля адукацыі і з-за адсутнасці кар'ерных перспекктыў.

Чаму найбуйнейшая краіна свету вымірае? Пра гэта мы запыталіся ў нашага аглядальнік апалітолага Паўла Усава.

— Пасля перабудовы і прыходу Пуціна да ўлады ў Расіі не было вырашано сістэмна ніводнай праблемы, што засталіся з савецкіх часоў. Ідзецца як пра развіццё інфраструктуры, так і развіццё рэгіёнаў. Масква выкачвае адтуль вялізарныя рэсурсы, а потым дае ім датацыі. Расійскія банкі падтрыхтавалі стратэгічную праграму развіцця краіны да 2035 года, там усе паказчыкі сведчылі пра змяншэнне колькасці насельніцтва краіны ды нарастанне дэмаграфічнага крызісу. Вымершае насельніцтва спрабавалі замяшчаць мігрантамі з Сярэдняй Азіі ды Кітаю. Цяпер гэта прывяло да росту напружання, асабліва  ў рэгіёнах.  

Слухайце размову ў аўдыёфайле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі