Беларуская Служба

Амбасадарка Малдовы: Польшча — адзін з ключавых партнёраў Малдовы ў ЕС

09.12.2025 10:15
Летась Польшча заняла чацвёртае месца сярод партнёраў Малдовы ў ЕС. Пра эканамічнае супрацоўніцтва і падтрымку рэформаў распавяла амбасадарка Віялета Агрычы.
Аўдыё
  • Супрацоўніцтва паміж Малдовай і Польшчай ахоплівае эканоміку, энергетыку, мясцовыя праекты і рэформы, звязаныя з падрыхтоўкай да членства ў ЕС. Пра тое, як развіваюцца двухбаковыя адносіны і якія выклікі застаюцца ў парадку дня, ЭЖ распытаў амбасадарку Малдовы ў Польшчы Віялету Агрычы.
Надзвычайная і Паўнамоцная Амбасадарка Малдовы ў Польшчы Віялеты АгрычыФота: MRiRW RP

Польшча заняла чацвёртае месца сярод асноўных эканамічных партнёраў Малдовы ў Еўрапейскім саюзе ў 2024 годзе. У апошнія гады тавараабарот паміж дзвюма краінамі стабільна рос, дасягнуўшы летась 509 мільёнаў долараў ЗША, што на 13% больш, чым у 2023 годзе, і на 70% больш, чым у 2018 годзе. Па аб’ёме ўкладзенага капіталу Польшча займае 13-е месца сярод найбуйнейшых інвестараў Малдовы. Аб’ём узаемнага тавараабароту паміж Малдовай і Польшчай дасягнуў 617,5 млн долараў ЗША (для параўнання, у 2019 годзе — 404 млн долараў). І гэта толькі эканамічнае супрацоўніцтва.

Варшава з’яўляецца адным з найбольш актыўных адвакатаў еўрапейскай інтэграцыі Малдовы. Падчас святкавання Дня Незалежнасці Малдовы ў Кішынёве прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск запэўніў, што пашырэнне Еўрапейскага саюза на Малдову ды і іншых кандыдатаў  — гэта не толькі іх інтарэс, але і ў такой жа ступені інтарэс усяго ЕС.

Мы пацікавіліся ў Надзвычайнай і Паўнамоцнай Амбасадаркі Малдовы ў Польшчы Віялеты Агрычы, як цяпер выглядаюць адносіны паміж Кішынёвам і Варшавай:

—У нас вельмі добрыя адносіны з Польшчай, і яны заўсёды былі такімі. Польшча — наш стратэгічны партнёр, наш сябра, і мы вельмі ўдзячныя Польшчы за дапамогу ў захаванні нашай дэмакратыі і прасоўванні на шляху  да Еўрапейскага Саюза.

— У якіх менавіта сектарах Польшча аказвае падтрымку Малдове для стабільнага развіцця, падтрымкі дэмакратыі і еўрапейскай інтэграцыі? Што вы можаце вылучыць?

— У нас існуе сектаральнае супрацоўніцтва, вельмі добрая ўзаемадзеянне на найвышэйшым узроўні паміж рознымі міністэрствамі, ведамствамі і інстытутамі. Малдова атрымлівае значную дапамогу праз праграму "Польская дапамога" пры рэалізацыі розных, абсалютна розных праектаў. І існуе шмат іншых кірункаў — у тым ліку супрацоўніцтва на ўзроўні мясцовых улад.

— На вашу думку, у якіх галінах польская дапамога мае асаблівае значэнне?

— Прывяду канкрэтны прыклад: нядаўна Польшчу наведалі нашы калегі з Міністэрства замежных спраў, з Дэпартамента еўрапейскай інтэграцыі. Мы працуем над узмацненнем інстытуцыйнага патэнцыялу нашага МЗС у сферы атрымання міжнароднай падтрымкі дзеля стабільнага развіцця.

Малдова з дапамогай Польшчы імкнецца развіць гэты кірунак, каб пасля атрымання членства ў ЕС сама змагла аказваць падтрымку іншым дзяржавам. Польскі досвед для нас надзвычай каштоўны. І гэта толькі малы прыклад, бо супрацоўніцтва ахоплівае большасць сфер.

— Малдова рашуча заяўляе пра свае еўрапейскія памкненні. Польшча надоечы адзначала 20-годдзе свайго членства ў ЕС. Тады для Польшчы, а цяпер для Малдовы трансфармацыя сельскагаспадарчага секатар была адным з ключавых выклікаў еўраінтэграцыі. Сельская гаспадара застанецца асновай малдаўскай эканомікі, чаму ў гэтым кантэксце Малдова можа навучыцца ў Польшчы? 

— Сапраўды, гэта вострае пытанне для Малдовы. Мы цесна супрацоўнічаем з Міністэрствам сельскай гаспадаркі Польшчы. У жніўні, калі не памыляюся, у Кракаў прыехала вялікая дэлегацыя з Малдовы — спецыялісты з розных падраздзяленняў нашага Мінсельгаса. Яны на працягу некалькіх тыдняў займаліся абменам вопыту, вывучалі польскія тэхналогіі і досвед.

Вы слушна адзначылі: Малдова была і застаецца аграрнай краінай, хаця цяпер сельская гаспадарка дае каля 9% ВУП — гэта ўжо другая галіна пасля IT. Мы разумеем наш патэнцыял і хочам яго ўзмацніць, у тым ліку дзякуючы польскаму вопыту. Але супрацоўніцтва вельмі шырокае і ахоплівае абсалютна розныя кірункі.

— У мінулую зіму Малдова перажыла энергетычны крызіс. Як сітуацыя выглядае цяпер? Малдова пазбылася залежнасці ад расійскіх вуглевадародаў, але ці энергетычны сектара краіны дасягнуў стабільнасці?

— Гэта вельмі важнае пытанне. І мы з гонарам можам сказаць, што нам удалося — дзякуючы працы ўрада і падтрымцы Еўрапейскага Саюза, у тым ліку Польшчы — умацаваць нашу энергетычную стабільнасць і бяспеку. Мы актыўна дыверсіфікуем крыніцы энергіі. Зараз мы цалкам незалежныя: газ закупляем на міжнародных рынках, тое ж датычыць і электраэнергіі.

Мы таксама актыўна павялічваем вытворчасць зялёнай энергіі. Цяпер мы энергабяспечныя і ўпэўнены, што гэтая зіма ў Малдове будзе стабільнай у энергетычным плане.

— Спадарыня амбасадарка, Малдова зацята імкнецца ў ЕС, але краіна не кантралюе часкті сваё тэрыторыі – так званае ПМР. Еўрапейская інтэграцыя дае новыя магчымасці па рэінтэграцыі Паднястроўскага рэгіёна, ці наяўнасць гэтай праблемы наадварот перашкаджае ў працэсе еўраінтэграцыі? Пытаю таксама ў кантэксце так званых выбараў у так званы Вярхоўны Савет ПМР, якія прайшлі надоечы.

— Мы разглядаем гэта пытанне, таму што ў фінансавым плане, шчыра кажучы, гэта вялікая нагрузка — для любой дзяржавы. Таму цяпер існуюць праекты планаў па рэінтэграцыі краіны, улады ў Кішынёве працуюць над гэтым. Мы вывучаем розныя магчымыя сцэнары. Вельмі важна дасягнуць поспеху.

Думаю, паступова мы гэтага зробім — разам з нашымі партнёрамі. Але пакуль рана казаць пра канкрэтны план у кантэксце ўступлення ў ЕС. Мы вывучаем усе магчымасці і вопыт іншых дзяржаў.

Слухайце аўдыё! 

эж

«Газпрам» канчаткова страчвае Малдову

31.07.2025 14:14
Малдова разрывае залежнасць ад «Газпрама»: з жніўня дзяржаўны Energocom стане галоўным пастаўшчыком газу, што паскарае еўраінтэграцыю.

Малдова выбрала Еўропу і свабоду

29.09.2025 15:32
Праеўрапейская кіроўная партыя  перамагла на ўчорашнім галасаванні ў Малдове, апярэдзіўшы кааліцыю прарасійскіх сіл.

Вялікая чыстка ў Еўропе: Расія губляе свае НПЗ 

10.11.2025 08:42
Страта кантролю над еўрапейскімі НПЗ і абмежаванне экспарту могуць скараціць даходы Расіі ад нафты і газу на 30%. Гэта сур’ёзны ўдар па бюджэце краіны, якая ўжо сутыкнулася з дэфіцытам паліва.