Беларуская Служба

Вашынгтон хоча прымусіць Еўропу «здаць» Грэнландыю ўзамен за падтрымку Украіны - меркаванне

11.01.2026 06:02
Ці возьмуць ЗША пад кантроль Грэнландыю? Аналітык: Гэта пытанне часу.
Населены пункт на Грэнландыі dassel/pixabay.com/CC0

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і яго атачэнне ў чарговы раз заявілі, што Грэнландыя патрэбная Злучаным Штатам для ўласнай бяспекі. Прэс-сакратар Белага дома паведаміла, што разглядаюцца розныя варыянты атрымання Грэнландыі, у тым ліку з выкарыстаннем ваеннай сілы. Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа, у сваю чаргу, заявіў, што мэта Трампа – набыць востраў шляхам куплі, піша партал Forsal.

Дырэктар офіса Польскага інстытута міжнародных спраў у Вашынгтоне Павал Маркевіч лічыць, што ў Стратэгіі нацыянальнай бяспекі, апублікаванай Белым домам у снежні, выразна зазначаецца, што прыярытэтам цяперашняй адміністрацыі ЗША будзе бяспека Заходняга паўшар'я, што звязана з большым кантролем ЗША над Грэнландыяй.

Аналітык мяркуе, што пасля яго размоў з людзьмі, набліжанымі да палітычнага асяроддзя Трампа, зʼяўляецца не пытанне кшталту «ці», а «калі» Злучаныя Штаты возьмуць пад кантроль востраў. Ён таксама адзначыў, што гэты сцэнар стаў больш рэалістычным пасля амерыканскай ваеннай інтэрвенцыі ў Венесуэле.

Паводле слоў Маркевіча, сілавое заняцце або купля вострава не зʼяўляецца адпаведным варыянтам, а вось пагроза ваеннага ўмяшання – гэта тактыка Трампа, каб пераканаць Данію да перамоваў. Аналітык лічыць, што амерыканцы імкнуцца да таго, каб Грэнландыя абвясціла незалежнасць і падпісала з ёй пагадненне аб свабоднай асацыяцыі, якія ЗША заключылі з Маршалавымі астравамі, Палау і Мікранезіяй.

На думку спецыяліста, Злучаныя Штаты могуць паспрабаваць пераканаць Еўропу адмовіцца ад кантролю над Грэнландыяй, сцвярджаючы, што яна знаходзіцца ў сферы ўплыву Амерыкі. «Я чакаў бы наступнай рыторыкі ад адміністрацыі Трампа: мы можам дапамагчы вам у Еўропе адносна гарантый бяспекі для Украіны, але тое, што адбываецца ў нас – гэта нашы інтарэсы», – сказаў Маркевіч. Ён таксама адзначыў, што Злучаныя Штаты могуць у любы час, пасля кансультацый з Даніяй і не захопліваючы востраў, павялічыць там сваю ваенную прысутнасць (у Грэнландыі знаходзіцца амерыканская ваенная база).

Аналітык дадаў, што цяперашняя адміністрацыя ЗША хоча кантраляваць найважнейшыя рэсурсы ў «сваім» паўшарʼі, а менавіта нафту, газ і рэдказямельныя мінералы, каб канкураваць з Расіяй і Кітаем.

У сваім аналізе па Грэнландыі Польскі інстытут міжнародных справаў адзначае, што радовішчы рэдказямельных элементаў вострава ацэньваюцца як другія па велічыні ў свеце (38 млн 500 тыс. тон, што складае 25-30% сусветных запасаў).

Гэтыя элементы маюць важнейшае значэнне ў вытворчасці перадавых тэхналогій і абаронным сектары. Кітай зʼяўляецца сусветным лідарам у здабычы і перапрацоўцы рэдказямельных металаў.

вс