Беларуская Служба

Палітолаг: Лукашэнку не пагражае лёс Мадуры

12.01.2026 16:15
Аперацыя ЗША ў Венесуэле абудзіла спадзяванні, што падобны лёс можа напаткаць іншых дыктатараў.
Аўдыё
  • Эксперт пра перспектывы дэмакратыі ва Усходняй Еўропе на фоне новай палітыкі Трампа
 .  .
Аляксандр Лукашэнка. Ілюстрацыйнае фота.ALEXANDER KAZAKOV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Ці магчымы падобны сцэнар у дачыненні да Лукашэнкі. Пра гэта размова з нашым аглядальнікам палітолагам Паўлам Усавым.

Новы 2026 год пачаўся сапраўдным палітычным шокам, якім стала вайсковая аперацыя, якую зладзілі Злучанай Штаты па захопу прэзідэнта Венесуэлы. Некаторыя беларусы выказалі спадзяванне, што варта так зрабіць з Лукашэнкам. Украінцы непакояцца, што Крэмль можа захацець зробіць нешта падобнае: выкрасці Зяленскага альбо атакаваць краіны Балты. Палітолаг Павал Усаў перакананы, што ва Усходняй Еўропе не будзе такіх аперацый.

— З майго боку, праблема ў тым, што аперацыя Трампа збольшага палягала на тым, каб схапіць дыктатара краіны-банкрота, а не заняцца сур'ёзным вырашэннем пытання аслаблення Расіі ды прымусу Крамля да саступак. Для нашага рэгіёну перамога Украіны значна больш важная, чым існаванне дыктатара Мадуры ці камуністычнага рэжыму на Кубе. Амерыканцам важней мець Расію са свайго боку ў супрацьстаянні з Кітаем. Таму ў нашым рэгіёне не будзе такіх аперацый.

Слухайце размову ў аудыёфайле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

 

 

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі