Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сакрэтная расійская тэхналогія дапамагае падаўляць пратэсты ў Іране. Тая ж сістэма — каля мяжы з Польшчай

16.01.2026 16:06
Расія не толькі дапамагае, але і збірае дадзеныя для далейшага ўдасканалення сістэм.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. By Official SpaceX Photos - Starlink Mission, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=79191427

Расія магла перадаць Ірану сучасныя сістэмы радыёэлектроннай барацьбы, здольныя эфектыўна глушыць спадарожнікавы інтэрнэт Starlink — асноўны канал сувязі іранскіх пратэстоўцаў – піша Forsal. Аналагічная расійская сістэма, комплекс 14Ц227 «Табол», ужо некалькі гадоў знаходзіцца на ўзбраенні ў Калінінградскай вобласці, непасрэдна каля мяжы з Польшчай. Гэта азначае, што пад яе ўздзеянне могуць трапляць і спадарожнікавыя сігналы над тэрыторыяй Польшчы.

У студзені 2026 года іранскія ўлады практычна цалкам адключылі традыцыйны інтэрнэт. Гэта істотна ўскладніла каардынацыю пратэстаў і кантакты дэманстрантаў з замежнымі СМІ. У такой сітуацыі Starlink ад кампаніі SpaceX стаў для многіх адзіным сродкам сувязі. Паводле BBC Persian, у Іране ён нават працаваў без аплочанай падпіскі, што можа сведчыць пра мэтанакіраваную падтрымку апазіцыі.

Аднак праз некалькі дзён у Тэгеране з’явіліся сур’ёзныя збоі. Паводле арганізацыі Filter.Watch, у асобных раёнах фіксавалі нават 80-працэнтныя страты пакетаў даных. Эксперты адзначаюць, што характар перашкодаў нагадвае метады, якімі Расія карыстаецца ва Украіне. Тэгеран мог атрымаць дапамогу Масквы.

У цэнтры гэтых паведамленняў — сістэма «Табол». Паводле дакументаў амерыканскай выведкі, апублікаваных The Washington Post, Расія з 2022 года старалaся глушыць пры яе дапамозе Starlink ва Украіне. Афіцыйна «Тобол» прызначаны для абароны расійскіх спадарожнікаў, але на практыцы здольны падмяняць сігнал і цалкам спыняць сувязь.

Заходнія аналітыкі мяркуюць, што Іран атрымаў спрошчаную версію гэтай тэхналогіі. Пры гэтым Расія не толькі дапамагае, але і збірае дадзеныя для далейшага ўдасканалення сістэм.

Асаблівую трывогу выклікае той факт, што адзін з комплексаў «Табол» размешчаны ў Калінінградзе. Паводле ацэнак Secure World Foundation, яго радыус дзеяння можа ахопліваць паўночна-ўсходнюю Польшчу, уключна з зонамі вайсковай інфраструктуры НАТА. Тэхналогія, якая сёння душыць пратэсты ў Іране, ужо заўтра можа ўплываць на бяспеку і сувязь у Еўропе.

нг

Ізраіль паставіў свае службы ў стан павышанай гатоўнасці пасля слоў Трампа аб магчымым удары па Ірану

11.01.2026 08:24
Іран заяўляе пра жорсткую рэакцыю ў адказ.

Магчымы ўдар ЗША па Іране будзе мець сур'ёзныя эканамічныя наступствы, не толькі на рынку нафты

16.01.2026 15:55
Новыя мыты маглі б азначаць вяртанне гандлёвай вайны паміж ЗША і Кітаем, з наступствамі і для Еўропы.