Беларуская Служба

Расійская праваслаўная царква заклікае да чыстак апанентаў Пуціна

26.01.2026 14:06
Кіраўнік Расійскай праваслаўнай царквы Патрыярх Кірыл назваў назваў Пуціна «праваслаўным правадыром», а тых, хто парушае «грамадскі кансэнсус» - «здраднікамі Радзімы». 
Аўдыё
  • Эксперт пра змены ў расійскім праваслаўі
Ілюстрацыйнае фотаANATOLY MALTSEV/EPA/PAP

Неўзабаве будзе чатыры гады ад пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны, за гэты час Расійская праваслаўная царква заняла максімальна антыхрысціянскую пазіцыю, прыводзячы ўсе магчымыя аргументы ў падтрымку «свяшчэннай вайны», кананізуючы як пакутнікаў загінулых на фронце расійскіх вайскоўцаў. На пачатку бягучага года кіраўнік РПЦ зрабіў шэраг асабліва злавесных заяў.

Пачатак года ў Расіі прайшоў не пад знакам  Раства, а мілітарызму, якім прасякнутая нават рэлігія. Кіраўнік Расійскай праваслаўнай царквы Патрыярх Кірыл назваў назваў Пуціна «праваслаўным правадыром», а тых, хто парушае «грамадскі кансэнсус» - «здраднікамі Радзімы». Са словаў святара вынікае, што стрыжань «кансенсусу» - СВА і супрацьстаянне Захаду.

У адказ на гэтыя заявы былы рэдактар ​​часопіса «Маскоўскай Патрыярхіі» Сяргей Чапнін заявіў у размове з Яўгенам Кісілёвым, што расійскае праваслаўе перастала быць хрысціянствам і стала культам на патрэбы Крамля.

У панядзелак, 12 студзеня, Служба знешняй разведкі Расіі назвала Канстантынопальскага патрыярха «антыхрыстам у расе». Расійскія чыноўнікі абвінавацілі яго ў спробе «выцесніць рускае праваслаўе з тэрыторыі балтыйскіх дзяржаў, нібыта пры «падтрымцы брытанскіх спецслужбаў».

Што гэтыя заявы расійскіх святароў ды чыноўнікаў сведчаць пра стан Расійскай праваслаўнай царквы? Пра гэта мы паразмаўлялі з палітолагам Паўлам Усавым.

— Мы маем дачыненне з класічнай формулаў пераходу да праваслаўнага фундаменталізма ў Расіі. Царква проста абслугоўвае кіроўны рэжым, не звяртаючы ўвагу на яго абсалютную антыхрысціянскасць. Царква выконвае ролю легітымізацыі ўлады ды кантролю за настроямі. РПЦ стала адным з інструментаў пуцінскай ідэалогіі «рашызму» ці «рускага свету». Пуцін імкнецца адбудаваць імперыю, а праваслаўе інструмен распаўсюды яго канцэпцыіі, згодназ якой, там дзе было праваслаўе – павінен быць «рускім мір». Сучасная расійская праваслаўная царква перастала быць рэлігійнай установай, гэта палітычны інстытут, які клапоціцца пра самазабеспячэнне і багацце чаркоўных чыноў.   

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аудыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі