Кіраўнік Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення Джон Рэткліф наведаў Польшчу з сакрэтным візітам, паведамляе партал Onet. Ён сустрэўся з міністрам нацыянальнай абароны і каардынатарам спецслужбаў. Тэма размоў невядомая.
«Расія вядзе гібрыдную вайну супраць Польшчы. Гэта азначае, што бяспека нашай краіны знаходзіцца пад пагрозай. Нам трэба адэкватна рэагаваць на такія выклікі, і перш за ўсё атрымліваць інфармацыю ад саюзнікаў», – заявіў былы камандзір польскага падраздзялення спецаперацый GROM генерал Раман Полька, каментуючы візіт кіраўніка ЦРУ. Афіцэр дадаў, што мэтай паездкі галоўнага амерыканскага разведчыка мог быць абмен разведданымі і распрацоўка сумесных планаў абароны.
«Абмен сакрэтнай інфармацыяй з кіраўніком ЦРУ і сумесная падрыхтоўка планаў абароны для нашага рэгіёна, несумненна, маюць для нас вялікае значэнне», – сказаў генерал Полька. «Амерыканцы, дзякуючы сваім выдатным разведвальным службам, часта валодаюць сакрэтнай інфармацыяй, якая тычыцца нашага рэгіёну. Таму я спадзяюся, што візіт кіраўніка ЦРУ быў, сярод іншага, прысвечаны абмену такой інфармацыяй», – зазначыў Раман Полька.
вс