Беларуская Служба

Польшча атрымала зялёнае святло ЕС на маштабнае пераўзбраенне

27.01.2026 15:44
Польскі план уключае 139 праектаў — ад бяспекі Балтыйскага мора да развіцця штучнага інтэлекту, крыпталогіі і кіберабароны. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Vilius Kukanauskas/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча стала галоўным бенефіцыярам новай бяспекавай праграмы ЕС SAFE. Пасля месяцаў складаных перамоваў у Бруселі Еўрапейская Камісія зацвердзіла польскі план, паводле якога Варшава зможа атрымаць амаль 44 млрд еўра на ўзмацненне сваёй абароны. Гэта самая затратная заяўка сярод 19 краін ЕС, якія далучыліся да праграмы, пішуць на партале forsal.pl.

SAFE — адзін з самых амбіцыйных абаронных механізмаў у гісторыі Еўрасаюза. Усяго на яго выдзелена 150 млрд еўра ў выглядзе льготных крэдытаў, каб дзяржавы маглі хутка мадэрнізаваць арміі і адначасова ўмацаваць еўрапейскі вайскова-прамысловы комплекс. Польшча ў гэтым сэнсе выглядае як мадэльны прыклад.

Польскі план уключае 139 праектаў — ад бяспекі Балтыйскага мора да развіцця штучнага інтэлекту, крыпталогіі і кіберабароны. Асаблівая ўвага надаецца сістэмам супрацьдзеяння дронам, абароне крытычнай інфраструктуры і ўзмацненню паветраных магчымасцяў, у тым ліку закупцы еўрапейскіх самалётаў-запраўшчыкаў.

Палітычнае значэнне рашэння цяжка пераацаніць. Прэм’ер Дональд Туск называе яго пацвярджэннем рэальных хаўрусаў у Еўропе, а міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш падкрэслівае, што ўжо ўвесну Польшча можа атрымаць першы транш на рэалізацыю праграмы — каля 6,5 мрд еўра.

Больш за тое, каля 89% сродкаў плануюць інвеставаць непасрэдна ў Польшчы. Гэта азначае новыя вытворчыя лініі, перадачу тэхналогій, развіццё даследаванняў і тысячы працоўных месцаў. Да 2030 года Польшча хоча перастаць быць толькі буйным пакупніком зброі, а стаць адным з ключавых цэнтраў еўрапейскай абароннай прамысловасці.

У Бруселі лічаць, што гэта таксама выразны сігнал: цэнтр цяжару бяспекі Еўропы ўсё больш зрушаецца на ўсход, а Польшча становіцца адным з галоўных гульцоў новай абароннай архітэктуры кантынента.

эж



Войска польскае стварае ўласны ўніверсітэт. Новыя спецыяльнасці могуць здзівіць

20.08.2025 18:18
Войска польскае стварае ўласны ўніверсітэт і хоча рыхтаваць спецыялістаў у галінах, якія дагэтуль былі малавядомыя на рынку.

У Войска Польскае прызавуць больш за 230 тысяч палякаў. У спісе нават 60-гадовыя

22.09.2025 16:38
У агульнай складанасці 235 тысяч палякаў паўстануць у наступным годзе перад вайсковай кваліфікацыйнай камісіяй. Армія павінна ведаць, на каго яна можа разлічваць.

Караль Наўроцкі: Толькі Трамп можа затрымаць Пуціна 

14.01.2026 12:16
Польскі лідар выказаў занепакоенасць аддаленнем Еўропы ад ЗША, а гэта шкодзіць як эканамічнай, так і вайсковай бяспецы ЕС.