Гэта стала каардынальнай зменай падыходу адміністрацыі Уладзіміра Зяленскага ў параўнанні з мінулым годам.
У прамове Уладзіміра Зяленскага ў Вільні падчас ушанавання памяці Паўстання 1863-1864 гадоў беларусам была прысвечана 1/3 прамовы ўкраінскага лідара. Ён гаварыў і пра ролю беларусаў у паўстанні, і пра сучасную сітуацыю. Палітолаг Павал Усаў тлумачыць, што, на яго думку, памянялася ў падыходзе Украіны, і чаму:
- На маю думку, нічога надзвычайнага не адбылося. Зразумела, што постаць Каліноўскага і Паўстанне маюць важнае значэнне для Польшчы, Беларусі і Літвы, дзе знаходзілася ядро выступлення супраць царскай Расіі. Украіну яно закранула ў меншай ступені. Зараз гэтыя ўрачыстасці маюць важнае ідэалагічнае значэнне для ўсіх краін рэгіёну. Думаю, у мінулыя гады Зяленскі і яго адміністрацыя не звярталі ўвагу на ролю Беларусі па прычыне таго, што да канца і не ведалі, якую ідэалагічную ролю згуляла тагачасная тэрыторыя Беларусі і яе насельніцтва. Гэта сведчыла пра недастатковасць разумення паўстання і ролі Беларусі. Думаю, за гэтыя гады адміністрацыя Зяленскага пашырыла свае веды. Не думаю, што гэта не звязана са зменай ідэалагічнага падыходу да рэжыму Лукашэнкі ці Беларусі. Усё ж той факт, што адміністрацыя пачала разумець ролю Беларусі, з’яўляецца вельмі добрым знакам.
Поўны каментар - у далучаным гукавым файле. У ім Павал Усаў таксама выказвае меркаванне аб сустрэчы Уладзіміра Зяленскага і Святланы Ціханоўскай.
слухайце аўдыё