Беларуская Служба

Ці былі дзеянні КДБ прычынай ад'езду Ціханоўскай з Вільні?

06.02.2026 15:01
Міхал Патоцкі, журналіст Dziennik Gazeta Prawna, аналізуе прычыны пераезду з Літвы ў Польшчу.
    ,  2026,
Святлана Ціханоўская і Караль Наўроцкі, студзень 2026, Варшавакрыніца: KPRP

Святлана Ціханоўская і яе Офіс пераязджаюць з Вільні ў Варшаву.

Непасрэднай прычынай стала скасаванне літоўскімі ўладамі асабістай аховы Ціханоўскай, якая каштавала 1 млн еўра ў год.

Аднак фінансавай прычыне папярэднічала антыбеларуская кампанія ў сацыяльных сетках.

Яе распачаў чалавек, які падпісваецца як Vaidotis. Ён сцвярджае, што беларуская апазіцыя прысвойвае літоўскую нацыянальную ідэнтычнасць, пераймаючы герб Пагоню (па-літоўску — Vytis) і прапагандуючы літвінізм.

— Гэты чалавек рэгулярна дасылае на адрасы найважнейшых дзеячаў літоўскага грамадскага жыцця справаздачы пра змест беларускіх дэмакратычных СМІ, якія могуць здавацца спрэчнымі для літоўскага чытача (...)  Можна верыць, што гэта асабісты крыжовы паход нейкага фрустрата, але для мяне гэта за кіламетр пахне аперацыяй КДБ, — кажа суразмоўца, звязаны з беларускімі дэмакратычнымі інстытуцыямі.

На сценах у Вільні рэгулярна з’яўляюцца надпісы “Вільня наша”. Літоўская контрвыведка папярэджвае пра такія правакацыі.

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (VSD) б’е трывогу, што з 2023 года расійскія і беларускія спецслужбы праводзяць у Літве інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі, мэтай якіх з’яўляецца распальванне этнічных напружанняў паміж літоўскім грамадствам і новай беларускай дыяспарай. Літоўскія службы паведамілі, што Масква і Мінск вярбуюць выканаўцаў такіх дзеянняў, як надпісы “Вільня наша”, сярод беспрацоўных літоўцаў і разлічваюцца з імі ў крыптавалюце Tether.

У Літве можна пачуць меркаванне, што, вымушаючы Ціханоўскую пакінуць краіну, улады рыхтуюцца да перазапуску адносін з Лукашэнкам. Апазіцыянерка з’язджае ў час амерыкана-беларускіх перамоваў. Частка літоўскіх бізнес-колаў разлічвае, што такім чынам Мінск вернецца да экспарту прадукцыі ў свет праз літоўскі порт у Клайпедзе.

Ціханоўская мае добрыя адносіны з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам і з прэзідэнтам Каралем Навроцкім.

— Паміж Ціханоўскай і Наўроцкім ёсць “хімія”, у тым ліку дзякуючы таму, што Святлана таксама цікавіцца боксам, — паведаміла журналісту DGP Міхалу Патоцкаму асоба, якая ведае падрабязнасці.

яс

Ціханоўская ў Бельведэры: Такой, як Польшча, я бачу новую Беларусь – моцнай, суверэннай, якая клапоціцца пра сваіх грамадзян, а не служыць чужой імперыі

14.01.2026 12:01
13-га студзеня 2026 г. у Варшаве адбылася сустрэча Прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага з беларускай дыяспарай.