Беларуская Служба

Крэмль спакушае Еўропу дыялогам?

09.02.2026 15:41
У Расіі некаторыя эксперты пачалі крытыкаваць азіяцкі паварот Расіі ды згадваць пра еўрапейскі выбар расійскага народу.
Аўдыё
  • Эксперт пра палітыку Крамля па змене стаўлення да Расіі ў Еўропе
      Regnum
Адзін з артыкулаў на пракрамлёскім партале Regnum пра еўрапейскасць РасііScreenshot z regnum.ru/

Эксперты бачаць у гэтым інфармацыйную аперацыю Крамля па прасоўванні прарасійскіх настрояў ды аслабленні падтрымкі для Украіны.

Расійскі журналіст і блогер Андрэй Калітын, які вядзе телеграм-канал «Бедны Рюрык», звярнуў увагу на тое, што ў студзені бягучага года ў Расіі нечакана з’явіўся шэраг тэкстаў, падобных па змесце, дзе крытыкуецца азіяцкі разварот Масквы і падкрэсліваецца еўрапейскасць Расіі.

Блогер выказваў перакананне, што дадзеныя тэксты – гэта частка інфармацыйнай аперацыі. Якія мэты можа пераследаваць гэтая аперацыя Крамля? З дадзеным пытаннем мы звярнуліся да палітолага Паўла Усава.

— Гэта элемент расійскай прапаганды, які накіраваны ў першую чаргу на частку еўрапейскіх палітыкаў і грамадства. Трэба разумець, што расійская прапаганда шматвектарная. Тое, што цяпер нехта з блогераў прасоўвае ідэю еўрапейскасці Расіі, не азначае, што гэта асноўны наратыў. На сённяшні момант асноўны ідэалагічны курс Крамля – гэта адбудаванне магутнасці Расіі, пашырэнне сферы ўплываў і перамога ў адносінах з Захадам. Паралельнай мэтай прапаганды з’яўляецца прасоўванне наратывы, што Расія не збіраецца ваяваць з Захадам, а займаецца выключна аднаўленнем гістарычнай справядлівасці. Адсюль і з’яўленне такіх кропкавых «праеўрапейскіх галасоў». Гэта не дамінуючы наратыў, а адзін з элементаў у вялікай колькасці разнастайных інфармацыйных удараў Крамля, якія вядуцца ў розных напрамках, але пераследуюць выключна адну мэту: змена стаўлення да Расіі, каб Захад аслабіў санкцыі і перастаў дапамагаць Украіне.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аудыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі