НАТА гатовае ў выпадку нападу на краіны Балтыі перанесці баявыя дзеянні непасрэдна на тэрыторыю Расіі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна (Margus Tsahkna) ў інтэрв’ю выданню The Telegraph. Паводле яго, Альянс больш не абмяжоўваецца выключна абаронай уласнай тэрыторыі, а робіць стаўку на хуткі і рашучы адказ.
Кіраўнік эстонскай дыпламатыі адзначыў, што ранейшыя абаронныя планы дапускалі сцэнар, пры якім расійскія войскі маглі часова заняць тэрыторыю балтыйскіх дзяржаў да пачатку контрнаступлення. З пункту гледжання Таліна такі падыход быў непрымальны. Сёння, падкрэсліў Цахкна, НАТА мае абноўленыя планы, якія прадугледжвае неадкладную рэакцыю і стрымліванне праз пагрозу ўдару ў адказ.
Асаблівая ўвага надаецца Сувалкскаму калідору — вузкай паласе мяжы паміж Польшчай і Літвой, якая злучае краіны Балтыі з астатняй тэрыторыяй Альянсу. У выпадку канфлікту гэты рэгіён можа стаць адной з першых мэтаў. Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ папярэдзіў, што спроба яго захопу выкліча «знішчальны адказ».
У сваю чаргу, прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа заклікаў узмацніць супрацоўніцтва з Польшчай у сферы бяспекі. Літва развівае ваенную інфраструктуру каля, Капчаміесціс (Копцева) і рыхтуе маштабныя вучэнні з удзелам тысяч вайскоўцаў. Краіны рэгіёну ўжо выдзяляюць каля 5% ВУП на абарону, дэманструючы гатоўнасць да стрымлівання магчымай агрэсіі.
эж