Кіраўніцтва РПЦ назвала агрэсію «святой вайной«, і пачало «кананізаваць» як пакутнікаў загінулых на фронце вайскоўцаў ВС РФ. Гэта праявы шырокай мілітарызацыі царквы ў Расіі, зазначае палітолага Павал Усаў.
У гэтым годзе колькасць прадстаўнікоў духавенства ў зоне так званай «Спецыяльнай вайсковай аперацыі», перавысіла 3,5 тысячы святароў.
У расійскіх цэрквах і манастырах у якасці мадлітвы спяваецца савецкі хіт «Ці хочуць рускія войны?»
У храмах праводзяцца агітацыйныя выступы, у тым з дэманстрацыяй зброі. Напрыклад, такое мерапрыемства прайшло ў падмаскоўным Абухова, дзе ў царкве адбыўся выступ дзяцей, выхаванцаў ваенна-патрыятычнага цэнтру, якія былі апрануты ў камуфляж і дэманстравалі зброю.
На Вадохрышча расійскі патрыярх упершыню назваў Пуціна «правадыром» па аналогіі са Сталіным і заклікаў рэпрэсаваць «здраднікаў Радзімы».
Гэтыя факты выразна сведчаць пра мілітарызацыю царквы ў Расіі, перакананы палітолаг Павал Усаў.
— Гэты працэс ішоў у Расіі не адзін год. Гістарычна расійская праваслаўная царква заўсёды падтрымлівала ваенную экспансію Крамля, асабліва на заходнія славянскія землі. Пасля прыходу Пуціна да ўлады працэс убудавання царквы ў дзяржаву ўзмацніўся. Царква цяпер адзін з інструментаў легітымізацыі вонкавай агрэсіі, яна ніколі не крытыкуе тое, што робіць Пуцін. РПЦ усяляк падтрымлівае экспансію, стаўшы інструментам пашырэння расійскіх уплываў у суседніх краінах і нават элементам расійскіх шпіёнскіх сетак.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце размову ў аудыёфайле