Хоць Іран далёка да Цэнтральнай Еўропы, але наступствы гэтага крызісу адчуем і мы. А будуць гэта не толькі эканамічныя наступствы.
Калі на працягу бліжэйшых дзён не адбудуцца сістэмныя зменў ў Іране і яго стабілізацыя, то непазбежна вайна зацягнецца і прывядзе да хваляў тэрора на Захадзе, гаворыць палітолаг Павал Усаў:
— Зацягнутая вайна непазбежна паўплывае на эканамічную і гуманітарную сітуацыю ў Іране і прывядзе да сур’ёзнага сацыяльна-эканамічнага крызісу. Дзяржава будзе не ў стане забяспечваць неабходныя для функцыянавання грамадства рэчы: харчаванне, адукацыю, ахову здароўя. Гэта ў сваю чаргу будзе спрыяць двум працэсам: непазбежнай радыкалізацыі ўнутры Ірана і сур’ёзным міграцыйным працэсам. Уцекачы перш за ўсё скіруюцца на Захад, што створыць гуманітарныя праблемы для Еўропы. На Захад непазбежна будзе ісці велізарная хваля ўцекачоў. Больш таго, гэта будуць падмацоўваць расіяне, так як было ў 2015 годзе. Разам з тым, зацягванне гэтай аперацыі абазначае магчымасць сухапутнай вайсковай аперацыі.
Павал Усаў прагназуе доўгую грамадзянскую вайну, падчас якой Іран ператворыцца ў Сірыю 2.0 з хвалямі тэрору. У ЗША і Ізраіля няма бачання далёкай перспектывы сваіх дзеянняў, канстатуе палітолаг.
Поўны каментар у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё