На пачатку года расійская эканоміка апынулася ў сур'ёзных праблемах. The New York Times піша, што вайна ва Украіне і санкцыі прывялі да зніжэння даходаў, скарачэння вытворчасці і амаль поўнага застою ў гандлі. Газета адзначае, што ў студзені Расія была вымушана прадаваць нафту Індыі за траціну рынкавай цаны – па 22 долары за барэль.
Пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, верагодна, змяніла падыход Уладзіміра Пуціна да працягвання вайны ва Украіне. У лютым расійскі дыктатар пачаў бачыць пагаршэнне сітуацыі ў краіне і зʼявіліся нават прыкметы таго, што ён можа разгледзець магчымасць перамоваў з Украінай.
Аднак сітуацыя ў Крамлі рэзка змянілася з пачаткам вайны ў Іране. Высокія цэны на нафту, рост рознагалоссяў на Захадзе і пазіцыя Трампа значна аслабілі ціск на Пуціна, гаворыцца ў артыкуле NYT.
Пасля атакі ЗША і Ізраіля на Іран цэны на нафту перавысілі 100 долараў за барэль, і ЗША знялі санкцыі з расійскай нафты. Таксама попыт на расійскія ўгнаенні рэзка павялічыўся. У выніку эканамічныя праблемы Расіі практычна зніклі, адзначае The New York Times.
яс