Беларуская Служба

Польскі генерал Яраслаў Грамадзінскі: Іран цяпер будзе прасоўваць міф пра сваю непераможнасць

09.04.2026 09:27
— З палітычнага пункту гледжання, Дональд Трамп пацярпеў паразу ў Іране, — кажа генерал-лейтэнант запасу Яраслаў Грамадзінскі, былы камандзір Еўракорпуса ў размове са штодзёнкай «Rzeczpospolita».
-
Генерал-лейтэнант запасу Яраслаў ГрамадзінскіRadek Pietruszka/РАР

— Перамір'е вымушана не слабасцю аднаго боку, а тым, што другі бок,  Іран, дастаткова моцны, каб эфектыўна блакаваць Армузскую пратоку, і таму ў яго ў руках ёсць магутны козыр у перамовах. Адміністрацыя Дональда Трампа альбо не змагла гэтага прадбачыць, альбо пралічылася, не забяспечыўшы ўмовы паспяховага выхаду з гэтай вайны. Сёння ўсе ў свеце будуць інтэрпрэтаваць гэтае перамірʼе як той факт, што амерыканцы не змаглі цалкам кантраляваць паветраную прастору ў рэгіёне, а Іран, дэманструе наяўнасць сіл і рэсурсаў для кантролю над сваёй тэрыторыяй і ўздзеяннем на ўвесь рэгіён. З палітычнага пункту гледжання, гэта правал, — піша выданне.

Апроч таго, генерал зазначыў, што «Злучаныя Штаты непатрэбна разыгрываюць карту НАТА, таму што гэта не вайна НАТА, а Ізраіль не зʼяўляецца членам альянсу». Спроба перакласці адказнасць на НАТА, — гэта дэманстрацыя слабасці Вашынгтону.

На палітычным узроўні Іран перамагае, і гэта адчуе іранская грамадскасць, бо зʼявіцца легенда пра вайну, выйграную супраць Злучаных Штатаў. Таксама зʼявіцца культ мучаніка, які загінуў за сваю нацыю, аяталы Алі Хаменеі. Гэта будзе мець доўгатэрміновыя наступствы, бо Іран стане больш радыкалізаваным, зазначае польскі вайсковец.

З іншага боку, Злучаныя Штаты непатрэбна змяшалі ваенныя і палітычныя дзеянні і пацярпелі няўдачу. Гэта таксама можа паўплываць на ўнутраную сітуацыю ў ЗША. Прамежкавыя выбары адбудуцца ў кастрычніку. Трамп выходзіць з гэтай вайны з вельмі нізкім рэйтынгам адабрэння — 36 працэнтаў, таму гэтая вайна таксама будзе мець доўгатэрміновы ўплыў і на сітуацыю ў Злучаных Штатах.

Крыніца: «Rzeczpospolita»/юл