Згодна з законапраектам, «прапаганда гомасексуальных адносін, змены полу, бяздзетнасці і педафіліі» караецца штрафам, грамадскімі працамі і арыштам на 15 сутак.
Публіцыстка, былая галоўная рэдактарка «Новага Часу» Аксана Колб гаворыць, што з кожным днём усё новая катэгорыя людзей падпадае пад кантроль, а экстрэмістаў і тэрарыстаў у Беларусі як нідзе ў свеце.
— Справа не толькі ў прапагандзе ЛГБТ ці бяздзетнасці. Сюды можна дадаць усё, што тычыцца твайго асабістага жыцця. Пад кантроль падпадае зараз усё, прычым невыпадкова. Наш рэжым крок за крокам пераўтвараецца з аўтарытарнага ў таталітарны, рысай якога з’яўляецца тое, што дзяржава кантралюю асабістае. Калі казаць пра стаўленне Лукашэнкі да ЛГБТ, то трэба сказаць, што ўсе дыктатары не любяць людзей ЛГБТ таму, што яны апрыёры іншыя, больш свабодныя, іх нельга зрабіць аднолькавымі. Таму яны падпадаюць ледзь не першыя.
Журналіст Польскага радыё Юры Ліхтаровіч дадае, што лукашэнкаўскі рэжым ідзе ўслед за Расіяй.
— Пакаранне за так званую прапаганду ЛГБТ увялі ў Расіі, там з гэтага пачыналі свае рэпрэсіўныя законы, відаць, таму, што гэта выклікала менш незадаволенасці. Важна заўважыць, што ў гэтым законе прапісана адказнасць за незаконнае прадстаўніцтва на міжнароднай арэне. Гэта прайшло менш заўважна. Думаю, Лукашэнку важна пачаць караць людзей, якія дзейнічаюць за мяжой.
Поўная размова ў далучаным гукавым файле.
Аксана Колб і Юры Ліхтаровіч абмяркоўваюць пытанне, ці пасля паразы Орбана ў Венгрыі ўльтраправыя сілы ў Еўропе сталі больш аслабленымі.
слухайце аўдыё