Японская кампанія Terra Drone абвясціла пра пачатак выкарыстання ва Украіне перахопліваючага дрона Terra A1. Беспілотнік прызначаны для барацьбы з расійскімі дронамі тыпу Shahed, якія з пачатку вайны сталі адным з ключавых інструментаў расійскіх атак. З’яўленне новай тэхналогіі можа істотна змяніць сітуацыю на фронце, пішуць на польскім партале forsal.pl.
Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з украінскай кампаніяй Amazing Drones. Першыя комплексы ўжо перададзеныя вайскоўцам і праходзяць выпрабаванні ў баявых умовах. Японскія распрацоўшчыкі падкрэсліваюць, што сістэма ўкараняецца паступова: яе эфектыўнасць аналізуецца, а інжынеры збіраюць водгукі непасрэдна з поля бою.
Terra A1 распрацаваны з улікам сучасных патрабаванняў вайны: ён просты ў выкарыстанні, хутка рыхтуецца да запуску і лёгка кіруецца. Асабліва важнай перавагай з’яўляецца высокая хуткасць, якая дазваляе эфектыўна перахопліваць варожыя беспілотнікі. Электрычны рухавік робіць дрон менш заўважным, што павышае яго шанцы на паспяховае выкананне місій.
Паводле першых ацэнак украінскіх вайскоўцаў, сістэма паказвае добрыя вынікі і можа стаць важным элементам супрацьпаветранай абароны краіны. Калі эфектыўнасць пацвердзіцца, вытворца плануе павялічыць выпуск і нават разглядае экспарт у іншыя краіны.
Для Японіі гэты праект мае і стратэгічнае значэнне: супрацоўніцтва з Украінай дазваляе атрымаць каштоўны досвед сучаснай дронавай вайны і ўмацаваць уласныя абаронныя магчымасці.
эж