Беларуская Служба

У Польшчы выявілі радыяцыйны інцыдэнт: Еўропа не мае ўласнай сістэмы радыяцыйнай абароны

07.05.2026 16:43
17 красавіка на памежным пераходзе з Украінай у Медыцы была выяўлена стодоларавая банкнота, якая выпраменьвала радыяцыю значна вышэй за натуральны фон.
Ілюстрацыя Shutterstock

У красавіку польскія памежнікі выявілі ізатопны інцыдэнт, аднак гэта стала магчымым дзякуючы абсталяванню, прафінансаванаму ЗША. Пра гэта на канферэнцыі Defence24 Days заявіў былы кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Яцэк Севера, чытаем на партале energetyka24.com.

Паводле яго, 17 красавіка на памежным пераходзе з Украінай у Медыцы была выяўлена стодоларавая банкнота, якая выпраменьвала радыяцыю значна вышэй за натуральны фон. Купюру знайшлі сярод амаль 10 тысяч долараў, якія ўвозіла 54-гадовая грамадзянка Украіны.

— Сістэмы, якія гэта выявілі, былі вырабленыя, прафінансаваныя і абслугоўваюцца амерыканцамі, — адзначыў Севера, падкрэсліўшы, што Еўрасаюз дагэтуль не мае ўласнай сістэмы выяўлення хімічных, біялагічных і радыялагічных пагроз.

Эксперт таксама папярэдзіў, што ЕС недастаткова падрыхтаваны да фізічных атак на крытычную інфраструктуру. У той жа час польскія ўлады паведамілі, што ў канцы 2025 года здолелі адбіць маштабную кібератаку на энергетычную сістэму краіны, за якой стаялі групы, звязаныя з расійскай вайсковай выведкай.

эж