Беларуская Служба

Чаму Лукашэнку так закранулі словы Арменіі?

09.05.2026 07:12
Беларускі бок застаўся незадаволеным выказваннямі кіраўніка Нацыянальнага сходу Арменіі Алена Сіманьяна аб тым, што ўлады ў Ерэване не будуць губерніяй і не будзе кіравацца так, як кіруецца Беларусь.
Аўдыё
  • Чаму Лукашэнку так закранулі словы Арменіі?
 ,  ,
Аксана Колб, Юры Ліхтаровіч, Алена Вялічкафота: Польскае радыё

МЗС Беларусі з гэтай нагоды ўручыла афіцыйную ноту пратэсту і назвала армянскі бок недружалюбным.

Публіцыстка Аксана Колб гаворыць, што так будуць выглядаць міжнародныя адносіны пасля прыходу ў Беларусь дэмакратыі.

— Гэта заканамерны працяг таго, што адбывалася апошнія гады, то бок крокі Расіі ў канфлікце Арменіі і Азербайджана. На гэтым фоне для Арменіі гэта своеасаблівы жэст, нагода паказаць, што Арменія — самастойная краіна, якая не будзе нічога рабіць пад дыктоўку Расіі. А Беларусь тут трапіла ўскосна. Рэчы былі названыя сваімі імёнамі.

І менавіта таму Лукашэнку гэта было балюча, дадае журналіст і палітолаг Юры Ліхтаровіч. Сам канфлікт пачаў назраваць з моманту прыходу Пашыняна.

— Яго адкрыты, дэмакратычны характар раздражняў як Лукашэнку, так і Пуціна. Напэўна, балюча было з-за таго, што запрасілі і Ціханоўскую. Яны намагаюцца рабіць усё, каб яе нікуды не запрашалі, а тут яе прымаюць на высокім узроўні. Лукашэнку выразна паказалі, як яго ўспрымаюць тыя ж хаўруснікі з постсавецкай прасторы.

У далучаным гукавым файле слухайце поўную размову пра Арменію і Беларусь, а таксама пра галоўныя мемы беларускіх шпіёнаў у Польшчы і параною Пуціна.

ав

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка