У панядзелак, 11 траўня пачаліся выбары ў Каардынацыйную Раду. Працэс галасавання будзе доўжыцца ўвесь тыдзень — да 17 траўня. Лідарка беларускіх Дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская заявіла, што «гэтыя выбары паказваюць, што рэжым Лукашэнкі не зламаў беларусаў».
Наш госць — былы дыпламат, былы міністр культуры Рэспублікі Беларусь, а цяпер намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і кіраўнік кааліцыі «Латушка і Рух за Свабоду», якая бярэ ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду. Павел Латушка распавёў пра выбары і легітымнасць Каардынацыйнай Рады.
Слухайце далучаны гукавы файл
Яраслаў Іванюк