Беларуская Служба

Польскі дыпламат:  Галоўная зброя Лукашэнкі — уменне «ачароўваць суразмоўцу»

11.06.2026 12:40
 «Спачатку трэба ўважліва слухаць, вылоўліваць намеры суразмоўцы, а потым стварыць у яго ўражанне, што вы падзяляеце яго каштоўнасці і ацэнкі», — тлумачыць дыпламат.
          , , 29  2026 .
Аляксандр Лукашэнка прысутнічае на саміце Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане, Казахстан, 29 траўня 2026 г. REUTERS/Турар Казангапаў

У артыкуле для партала Wszystko Co Najważniejsze Марыюш Машкевіч — былы пасол Польшчы ў Беларусі і Грузіі — сцвярджае, што рэжым у Мінску дзесяцігоддзямі карыстаецца асаблівай савецкай тэхнікай маніпуляцыі — «ачароўваннем суразмоўцы». Дыпламат, які асабіста неаднаразова сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, лічыць гэты механізм адным з ключоў да разумення цяпершняй беларускай палітыкі.

Паводле Машкевіча, у СССР уменне «маскаваць» уласныя перакананні і падладжвацца пад погляды іншых было сродкам выжывання.

— Спачатку трэба ўважліва слухаць, вылоўліваць намеры суразмоўцы, а потым стварыць у яго ўражанне, што вы падзяляеце яго каштоўнасці і ацэнкі, — тлумачыць дыпламат.

Аўтар артыкула сцвярджае, што Лукашэнка зрабіў гэтую тэхніку асновай сваёй палітычнай кар'еры.

— Пакажы мне свае мары, і я прадам табе іх як свае, — так Машкевіч апісвае прынцып дзеяння дыктатара.

Ахвярамі такой тактыкі, паводле дыпламата, станавіліся палітыкі розных краін і поглядаў. Машкевіч у прыватнасці згадвае былога прэзідэнта Польшчы Аляксандра Кваснеўскага, які пасля шматгадзіннай сустрэчы ў Белавежскай пушчы ў 1996 годзе хутка зразумеў, «з якім вялікім маніпулятарам мае справу». У гэтым шэрагу ён называе таксама Радаслава Сікорскага і былога маршалка Сената Станіслава Карчэўскага.

Асобную ўвагу аўтар надае Захаду, які перыядычна верыць у версію пра Лукашэнку як «абаронцу беларускай незалежнасці». На яго думку, гэта небяспечная ілюзія.

— Лукашэнка абараняе не незалежнасць Беларусі, а ўласную скуру і назапашаныя матэрыяльныя багацці, — піша Машкевіч.

Дыпламат таксама лічыць, што ў пастку «ачароўвання суразмоўцы» нядаўна маглі трапіць і прадстаўнікі адміністрацыі Дональда Трампа, якія спадзяюцца выкарыстаць Мінск як канал перамоваў з Масквой.

— Спадарства экспертаў, улічвайце хаця б гэтую адну тэхналогію, — падсумоўвае Машкевіч. — Тады будзе прасцей расшыфроўваць заблытаную логіку рашэнняў, што прымаюцца ў Маскве і Мінску.

эж

Марыюш Машкевіч: Самую цікавую дэпешу я напісаў пасля апошняй сустрэчы з Лукашэнкам

17.10.2024 16:22
Былы польскі консул і амбасадар Марыюш Машкевіч быў адзіным замежным дыпламатам, які сядзеў за кратамі ў Беларусі. Падчас развітальнай імпрэзы Лукашэнка расказаў яму, што думае пра Пуціна.

Амбасадар Шарэпка пра сваю кнігу: Беларусам можа быць цікава, як нехта збоку ўспрымае іх рэальнасць і ацэньвае яе

17.10.2025 06:14
Рэкамендуем вашай увазе кнігу былога пасла Польшчы ў Беларусі Лешака Шарепкі «Беларускі снайпер». Мы пагутарылі з аўтарам пра гэты крымінальны раман.