44,8% палякаў мяркуе, што Польшча прадаставіла Украіне празмерна вялікую вайсковую дапамогу, вынікае з апытання, праведзенага сацыялагічнай лабараторыяй SW Research для парталу Onet. 38,2% рэспандэнтаў ацэньваюць маштаб падтрымкі як адпаведны, а 6,8% выказалі меркаванне, што яна занадта малая.
Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы на днях паведаміла, што рассакрэціць інфармацыю аб вайсковых пастаўках Украіне ў 2022-2026 гадах. Паводле падлікаў, сума дапамогі складае прыкладна 16 млрд 500 млн злотых (3 млрд 855 млн еўра).
Паводле аналітыкаў, рашэнне Мінабароны звязанае з тым, што польская апазіцыя крытыкуе ўрад за пастаўку Украіне ракет Patriot, хоць сама, будучы пры ўладзе, таксама перадала Кіеву амерыканскія сістэмы СПА.
вс