Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эрдаган падарыў Наўроцкаму... рэвальвер. Яго пакінулі ў варшаўскім аэрапорце для мытнага афармлення

09.07.2026 20:03
«Вядома, ніхто з яго страляць не будзе», – прадстаўнік Канцылярыі польскага прэзідэнта.
   , 8  2026 .  :     ,    ,     .
Саміт НАТА ў Анкары, 8 ліпеня 2026 года. Злева направа: генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.PAP/Marcin Obara

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падарыў лідарам НАТА рэвальверы з баявымі патронамі, паведамляе польскі партал Money. 7-8 ліпеня Анкара прымала саміт Паўночнаатлантычнага пакту.

У прыватнасці, пра незвычайны падарунак расказаў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер. Ён паведаміў, што на кожным рэвальверы ёсць выгравіраванае імя абдорванай асобы, а да падарунка быў прыкладзены дазвол на вываз зброі з Турцыі.

Стармер таксама сказаў, што яму давялося пакінуць пісталет у Турцыі, бо яго ўвоз у Вялікабрытанію — незаконны, нягледзячы на дакументы, прыкладзеныя да падарунка.

Сярод атрымальнікаў падарунку — таксама канцлер Германіі Фрыдрых Мерц. Кіраўнік германскага ўраду перадаў рэвальвер у пасольства ФРГ у Анкары, дзе ён будзе зарэгістраваны ў якасці афіцыйнага падарунку і пазней, пасля вырашэння фармальнасцей, будзе дастаўлены ў Германію.

Сусветныя СМІ паведамляюць, што лідары краін НАТА, у якіх дзейнічаюць строгія правілы ўвозу зброі, пакінулі свае падарункі ў Турцыі.

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі таксама атрымаў рэвальвер, пацвердзіў дырэктар Упраўлення міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта Марцін Пшыдач.

— Сапраўды, прэзідэнт Турцыі падарыў кожнаму са сваіх гасцей такі падарунак. Я дакладна не ведаю, ці гэта рэпліка, ці арыгінал. Вядома, ніхто з яго страляць не будзе, — сказаў ён.

Пшыдач таксама сказаў, што пасля вяртання з Турцыі ў Варшаўскім міжнародным аэрапорце імя Шапэна рэвальвер быў перададзены Мытна-падатковай службе для юрыдычнай ацэнкі на прадмет увозу зброі ў Польшчу і для аплаты мыта.

Прадстаўнік Канцылярыі прэзідэнта таксама зазначыў, што ў дыпламатыі не прынята адмаўляцца ад падарункаў. Пры гэтым ён прызнаў, што рэвальвер у якасці падарунка — даволі незвычайная рэч, але польская прэзідэнцкая адміністрацыя ўспрымае яго як жэст павагі з боку Эрдагана.

вс