Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча аднавіла дэпартацыі ў Афганістан 

13.07.2026 12:34
10 красавіка з Польшчы былі дэпартаваныя трое грамадзян Афганістана, хаця ў дачыненні да іх ЕСПЧ ужыў забеспячальныя меры. 
     ,     ,       . ()
Афганскія ўцекачы вяртаюцца з суседняга Пакістана, чакаючы ў лагеры для бежанцаў, перш чым адправіцца ў свае родныя мясціны. (ілюстрацыя)Фота: EPA/QUDRATULLAH RAZWAN

Польшча аднавіла дэпартацыю грамадзян Афганістана, нягледзячы на часовую забарону, уведзеную Еўрапейскім судом па правах чалавека (ЕСПЧ). Апошняя аперацыя выявіла сур'ёзныя праблемы з арганізацыяй вяртанняў: пасля высылкі людзі некалькі дзён перамяшчаліся паміж аэрапортамі без гарантый бяспекі і прававой абароны. Пра гэта паведамляе выданне Dziennik Gazeta Prawna.

Паводле расследавання газеты, польскія ўлады арганізуюць такія дэпартацыі фактычна ў ручным рэжыме, а Памежная служба падтрымлівае толькі мінімальныя тэхнічныя кантакты з прадстаўнікамі фактычнай улады Афганістана, галоўным чынам праз адміністрацыі аэрапортаў.

Выданне нагадвае, што яшчэ 10 красавіка з Польшчы былі дэпартаваныя трое грамадзян Афганістана, хаця ў дачыненні да іх ЕСПЧ ужыў забеспячальныя меры. Польскія памежнікі суправаджалі іх толькі да Узбекістана, пасля чаго афганцаў самастойна адправілі ў Кабул.

Як паведаміў кіраўнік Інстытута вяршэнства права (Instytutu na Rzecz Państwa Prawa) Томаш Сянёў, пасля тыднёвага знаходжання ў аэрапорце Кабула дэпартаваных вярнулі ў Ташкент, а затым зноў адправілі ў Афганістан. Прынамсі аднаму з іх урэшце дазволілі ўехаць у краіну.

Памежная служба Польшчы сцвярджае, што кожнае рашэнне аб дэпартацыі прымаецца індывідуальна пасля ацэнкі асабістых абставін чалавека і сітуацыі ў краіне яго паходжання. У той жа час ведамства прызнае, што пасля перадачы грамадзян Афганістана мясцовым уладам не валодае інфармацыяй пра іх далейшы лёс, месца знаходжання і тое, якія дзеянні ў дачыненні да іх могуць быць прынятыя.

эж

«Бізнес чакае людзей, а не забаронаў»: эксперт пра тое, чаму Польшча не можа адмовіцца ад працоўнай міграцыі

06.07.2026 12:12
Асабліва востра гэта адчуваюць галіны, дзе ўжо сёння не хапае людзей: догляд за пажылымі, будаўніцтва, лагістыка, транспарт і прамысловасць.