Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пуцін вучыцца ў Лукашэнкі і ўводзіць «грамадзянскую смерць»

27.07.2026 12:43
Дзяржаўная Дума Расіі тэрмінова прыняла, а Савет Федэрацыі ўхваліў закон, які пазбаўляе грамадзянскіх правоў членаў апазіцыі ў выгнанні, піша Вацлаў Радзівіновіч у выданні «Gazeta Wyborcza».
Уладзімір ПуцінREUTERS ATTENTION EDITORS/Sputnik/Wiaczesław Prokofijew/Pool

Спікер Дзяржаўнай Думы Вячаслаў Валодзін тлумачыў: «Калегі, кожны, хто едзе за мяжу і шкодзіць краіне, — не член апазіцыі, а здраднік, злачынец». Валодзін сцвярджаў, што, паколькі гэтыя людзі здрадзілі сваім бацькам і продкам, павінен быць прыняты закон супраць такіх дэгенератаў, якія ядуць з рук замежных рэжымаў.

У мінулы чацвер дэпутаты аднагалосна прагаласавалі за закон, а Савет Федэрацыі прыняў яго ў пятніцу. Закон чакае подпісу Пуціна.

У першую чаргу будуць карацца палітычныя правапарушэнні, такія як «удзел у непажаданай арганізацыі, заклікі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Расійскай Федэрацыі, дыскрэдытацыя расійскай арміі і ўладаў, а таксама заклікі да санкцый супраць Расіі».

Прынятыя законы адкрываюць шырокія магчымасці для ўладаў пераследаваць «шкоднікаў», якія пражываюць далёка ад радзімы. Дзяржава можа адключыць іх ад усіх сваіх паслуг. Яны больш не змогуць падоўжыць свае пашпарты, а таксама не змогуць аформіць даверанасць у консульства для юрыдычных дзеянняў ад свайго імя. Ім не будзе аформлена разводу. Іх вадзіцельскія пасведчанні будуць часова ануляваныя. Ім забаронены ўсе дыстанцыйныя паслугі ў расійскіх банках.

Юрыст Анастасія Буракова заяўляе, што новыя законы ўводзяць пакаранне ў выглядзе «грамадзянскай смерці».
Вацлаў Радзівіновіч піша ў «Gazeta Wyborcza», што Крэмль загадаў свайму парламенту прыняць гэтыя законы ў спешным парадку. Набліжаюцца першыя выбары ў Думу, якія пройдуць падчас вайны з Украінай. Гэтыя законы прызначаныя для таго, каб пацвердзіць, што нацыя цвёрда стаіць за сваім лідарам і яго ваеннай авантурай.

яс